Дырэктар Цэнтру інфэкцыйных захворваньняў і СНІД Літвы (ULAC) прафэсар Саўлюс Чаплінскас 26 траўня ў інтэрвію Delfi расказаў пра ідэі наконт адкрыцьця межаў зь іншымі краінамі падчас пандэміі каранавірусу, піша С**бода.

Латвія, Літва і Эстонія адкрылі межы паміж сабой яшчэ 15 траўня. Паводле Delfi, «у сярэдзіне чэрвеня ўжо кажуць аб адкрыцьці межаў зь іншымі краінамі».

Дырэктар Цэнтру інфэкцыйных захворваньняў і СНІД Літвы (ULAC) Саўлюс Чаплінскас
Дырэктар Цэнтру інфэкцыйных захворваньняў і СНІД Літвы (ULAC) Саўлюс Чаплінскас

На думку Саўлюса Чаплінскаса, для адкрыцьця межаў зь іншымі краінамі будзе залежыць ад «двух момантаў»: колькасьці захворваньняў на COVID-19 і выкарыстаньня сучасных тэхналёгіяў.

«Напрыклад, калі казаць пра Беларусь — усё роўна там ёсьць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі, — разважае Чаплінскас. — Чаму б ня ўвесьці пашпарт або сэртыфікат COVID-19? Хочаш праехаць, праверся і пакажы.

Яшчэ адно пытаньне — я думаю, што хутка надыдзе такі час, калі можна мець на мяжы спэцыяльнае абсталяваньне, з дапамогай якога цягам 30 хвілінаў, проста на месцы, можна выканаць тэст. Так, гэта каштуе грошай, але, можа, сам чалавек быў бы зацікаўлены заплаціць".

З такімі ідэямі гаворка ідзе менавіта пра межы з Расеяй і Беларусьсю, пацьвердзіў Чаплінскас. Ён дадаў, што «калі вельмі пастарацца», абсталяваньне для гэтага можа зьявіцца ў Літве цягам двух месяцаў, хоць «перадусім такой тэхналёгіяй хочуць забясьпечыць Амэрыку».

«Ёсьць і іншыя сучасныя спосабы, толькі ня трэба баяцца іх ужываць», — адзначыў Чаплінскас.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне