Больш 35 000 заражэнняў COVID-19. Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку

У Беларусі на 23 траўня зарэгістраваныя 35 244 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Памерлі 194 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 13 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго праведзена 434 618 тэстаў.

На 23 траўня ў свеце каранавірусам заразіліся 5 211 172 чалавекі. Памерлі ад COVID-19 338 183 чалавека.

Па колькасці захворванняў у свеце лідзіруюць ЗША (1 601 251 выпадак), Бразілія (330 890) і Расія (326 448). Па смяротнасці - ЗША (96 001 выпадак), Вялікабрытанія (36 475) і Італія (32 616). Гэта інфармацыя паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса.

У Пецярбургу дазволілі развітвацца з памерлымі

Дазволілі развітвацца з памерлымі без падазрэння на COVID-19 у залах крэматорыя, на могілках, ва ўстановах аховы здароўя, якія не былі перапрафіляваныя для лячэння вірусных інфекцый, паведамляюць мясцовыя ўлады. Пры гэтым павінны выконвацца наступныя правілы:

  • сацыяльная дыстанцыя не менш 1,5−2,0 метраў;
  • выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны (маскі і пальчаткі);
  • выключэнне прамога кантакту з целам памерлага;

Час правядзення цырымоніі абмежаваны 10 хвілінамі.

Захоўваецца забарона на цырымоніі развітання з памерлым пры падазрэнні або ўстаноўленым дыягназе COVID-19, а таксама з усімі памерлымі на тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя, прызначаных або перапрафіляваных для лячэння вірусных інфекцый, па-за залежнасці ад устаноўленага дыягназу.

Абмежаванне звязана з высокай заразлівасцю віруса, якая можа прывесці да інфікавання сваякоў і супрацоўнікаў рытуальных службаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024