Афіцыйна на 28 траўня ў Беларусі пацвердзілі 39 858 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 16 660 пацыентаў, 219 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

Штодзённая статыстыка захоўвае стабільнасць. За мінулыя суткі лабараторна дыягнаставалі 902 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 5 чалавек, 737 пацыентаў ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго з пачатку ўспышкі ў Беларусі праведзена 499 249 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 13 715, сярод якіх 6,6% выявіліся станоўчымі.

Блізу месяца штодзённы прырост хворых у Беларусі вагаецца ад 900 да 973 новых выпадкаў за суткі. 28 красавіка было зафіксавана 919 новых хворых на дзень, пасля гэтага з 30 красавіка да 5 траўня рост быў крыху ніжэй за 900: апускаўся да 784 новых выпадкаў (4 траўня). Пасля гэтага фіксавалі больш за 900 пацверджанняў штодзень, і толькі 27 траўня — 897 новых выяўленых выпадкаў.

Пра першы ў Беларусі выпадак каранавіруса (ён быў завазны) паведамілі 28 лютага.

Хроніка каранавіруса ў Гродне