Навіны

У Беларусі пацверджаны 45 981 выпадак каранавіруса. Гродзенская «інфекцыёнка» хутка будзе рабіць платныя тэсты

Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 45 981 выпадак каранавіруса, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 21 162 пацыентаў, 253 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі дыягнаставалі 865 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 5 чалавек, 991 пацыента выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 585 065 тэстаў. За апошнія суткі - 11 366, з іх 7,6% выявіліся станоўчымі.

У Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы пачнуць праводзіць платныя тэсты на каранавірус — магчыма, ужо з наступнага тыдня, паведамляе «Вечерний Гродно». Ля прахадной бальніцы ўсталююць вагончык, дзе будуць забіраць біяматэрыялы і праводзіць аналізы, як лабараторныя ПЦР-даследаванні, так і экспрэс-тэсты. Верагодней за ўсё, прыём будзе паводле запісу. Кошты пакуль невядомыя. Спонсар міні-лабараторыі - буйное гродзенскае прадпрыемства.

Па словах галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста вобласці Уладзіміра Цыркунова на 1 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці было зафіксавана 11% ад усіх захварэлых на новы каранавірус ў Беларусі, перадаваў тэлеканал"Гродна Плюс". Паводле дадзеных на 1 чэрвеня гэта было блізу 4774 чалавек. Больш дакладных звестак па вобласці не паведамляюць.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024