Навіны

За суткі ў Беларусі 801 чалавек заразіўся COVID-19. Беларусы расслабіліся і не выконваюць меры бяспекі

У Беларусі на 10 чэрвеня зарэгістраваныя 51 066 (+801) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 25 667 (+1161) пацыентаў, памерлі 288 (+6) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 659 565 тэстаў.

Насельніцтва сталіцы стала грэбаваць мерамі бяспекі, рэспіраторнага этыкету і асабістай гігіены, хоць верагоднасць заражэння рознымі інфекцыямі ўсё яшчэ высокая, паведамляюць у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, піша БЕЛТА.

Што трэба рабіць?

  • Пры чханні або кашлю трэба прыкрываць рот і нос аднаразовай сурвэткай, якую пасля выкарыстання трэба акуратна выкінуць.
  • Калі сурвэткі побач няма — чхаць ў згін локця, пасля апрацаваць рукі антысептычным сродкам.
  • Рукі трэба мыць і апрацоўваць як мага часцей, абавязкова-пасля наведвання грамадскіх месцаў, транспарту, да і пасля ежы.
  • Дэзінфікаваць мабільныя тэлефоны, іншыя прадметы, якіх людзі часта датычацца на працягу дня. Для гаджэтаў падыдуць сурвэткі з мікрафібрай, змочаныя вадой з мыйным сродкам, альбо спіртазмяшчальны дэзінфікуючы сродак.
  • Актуальнае і сацыяльнае дыстанцыяванне — на адлегласці мінімум 1,5 м адзін ад аднаго.
  • У месцах збору людзей неабходна насіць сродак абароны — маску, якую варта мяняць праз кожныя дзве гадзіны.
  • За непатрэбнасцю яе трэба зняць і пакласці ў чысты пакет. Ні ў якім выпадку не варта насіць яе на вуху ці пад падбародкам.

Тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, трэба строга прытрымлівацца ўсіх правілах яе выканання, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.

Пры з’яўленні прыкмет заражэння і захворвання трэба выклікаць лекара на дом, пазбягаць кантактаў і выконваць усе рэкамендацыі медыкаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паглядзіце, як будзе выглядаць новы касцёл у Грандзічах

Касцёл святога айца Піа плануюць пабудаваць у Гродне ў новым мікрараёне Грандзічы на ​​рагу вуліц…

1 чэрвеня 2024

Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну —…

31 мая 2024

Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў

Жыхарка Астраўца паслізнулася на прыступках крамы "Хіт! Экспрэс". У яе знайшлі расцяжэнне, разрыў і перанапружанне…

31 мая 2024

Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкама

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Адказ…

31 мая 2024

У Гродне выдаюць субсідыі на адкрыццё бізнесу: чым займаюцца новыя прадпрымальнікі

З пачатку 2024 года 23 гродзенцам выдалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцкай дзейнасці. Часцей за ўсё…

31 мая 2024

Расце актыўнасць кляшчоў у Гродне. Якія тэрыторыі ўжо апрацавалі?

Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.  Паразітаў…

31 мая 2024