Новости

У Беларусі 51 816 чалавек заразіліся каранавірусам. Прыезджых з некаторых краін вызваляюць ад самаізаляцыі

Па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 51 816 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 26 643 пацыенты, 293 чалавекі з дыягнаставаны раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі выявілі 750 новых выпадкаў COVID-19, па афіцыйных звестках памерлі 5 чалавек, 976 пацыентаў выпісалі. Колькасць новых выяўленых выпадкаў падае амаль тыдзень, з 5 чэрвеня.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 678 570 тэстаў. За апошнія суткі - 19 005, з іх усяго 3,9% апынуліся станоўчымі. У апошні час рэгістравалі каля 7%.

Каранцін для некаторых прыезджых адмянілі

Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (пастанова Саўміна ад 2020/03/25 № 171 «Аб мерах па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай коронавирусом COVID-19»), актуалізавалі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адмяніла абавязковую самаізаляцыю на працягу 14 дзён для тых, хто прыехаў з краін, дзе эпідэміялагічнае сітуацыя палепшылася. Гэта:

  • Аўстрыйская Рэспубліка;
  • Рэспубліка Албанія;
  • Каралеўства Бельгія;
  • Рэспубліка Балгарыя;
  • Боснія і Герцагавіна;
  • Венгрыя;
  • Федэратыўная Рэспубліка Германія;
  • Грэцкая Рэспубліка;
  • Каралеўства Данія;
  • Ірландыя;
  • Ісландыя;
  • Каралеўства Іспанія;
  • Італьянская Рэспубліка;
  • Латвійская Рэспубліка;
  • Літоўская Рэспубліка;
  • Княства Ліхтэнштэйн;
  • Вялікае Герцагства Люксембург;
  • Рэспубліка Мальта;
  • Рэспубліка Малдова;
  • Княства Манака;
  • Каралеўства Нарвегія;
  • Рэспубліка Польшча;
  • Партугальская Рэспубліка;
  • Румынія;
  • Рэспубліка Паўночная Македонія;
  • Рэспубліка Сербія;
  • Славацкая Рэспубліка;
  • Рэспубліка Славенія;
  • Фінляндская Рэспубліка;
  • Французская Рэспублiка;
  • Рэспубліка Харватыя;
  • Чарнагорыя;
  • Чэшская Рэспубліка;
  • Швейцарская Канфедэрацыя;
  • Каралеўства Швецыя;
  • Эстонская Рэспубліка;
  • Кітайская Народная Рэспубліка.

Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь, абавязаны мець пры перасячэнні мяжы адмоўны вынік ПЦР — даследавання на каранавірус, выкананага не пазней за двое сутак да даты перасячэння мяжы, папярэджвае Мінздароўя.

Як выехаць беларусам

Беларусы, якія выязджаюць у краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці інфекцыі COVID-19, могуць зрабіць лабараторныя ПЦР-даследаванні на наяўнасць COVID-19 на платнай аснове не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах, патлумачылі ў Мінздароўя.

У Гродне гэта Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024