Новости

У Гродне пачынаюць рабіць тэсты на COVID-19 для выезду за мяжу. Што патрэбна і як запісацца

Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя будзе рабіць платныя аналізы на каронавирус для выезду за мяжу. Па выніках аналізу метадам ПЦР ў рэжыме рэальнага часу выдадуць даведку на рускай і англійскай мовах для краін, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці COVID-19.

Аналізы пачнуць прымаць ужо з заўтрашняга дня, піша «Гродзенская праўда». Выезд павінен быць пацверджаны квітком на рэйс або іншым дакументам, адзначана на сайце Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Матэрыял для даследавання забіраюць толькі па папярэднім запісе.

Запісацца можна па тэлефоне (8 015 2) 75−57−48 у буднія дні (09:00—17:00. Перапынак: 12:00—14:00).

Дакументы і квітанцыю аб аплаце прымаюць у лабараторыі асабліва небяспечных інфекцый Гродзенскага абласнога ЦГЭОЗ на пр. Касманаўтаў, 58.

Для здачы аналізу патрэбныя:

  • заява (дамова);
  • копія пашпарта, па якім будзе ажыццяўляцца выезд;
  • копія квітка або іншага дакумента, што пацвярджае выезд;
  • квітанцыя аб аплаце.

Чытайце таксама: У Беларусі пацвердзілі 54 680 выпадкаў каранавіруса. Украіна пачала пускаць беларусаў, але з умовамі

Колькі каштуе і як аплаціць

Для рэзідэнтаў Беларусі такое пацверджанне будзе каштаваць 41 рубель з ПДВ, для нерэзідэнтаў - 54,50 рублёў з ПДВ. Кошт можа мяняцца ў залежнасці ад кошту расходных матэрыялаў.

Аплаціць можна ў любым аддзяленні банка або праз АРІП. Рэквізіты для аплаты ў банку: Гродзенскі абласны ЦГЭОЗ 230 003, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна пр. Касманаўтаў, 58: BY13AKBB36320000007944000000, БІК AKBBBY2Х УНП 500 034 391, ОКПО 2 015 885 ГОУ№ 400 ААТ АСБ «Беларусбанк» г. Гродна. Для аплаты ў АРІП трэба зайсці ў раздзел «Сацабслугоўванне, ахова здароўя», далей «Ахова здароўя», «Санітарна-прафілактычныя цэнтры», Гродна, Гродзенскі абласны ЦГЭОЗ і санітарна-эпідэміялагічныя паслугі.

Як здаваць аналіз і калі вынікі

Мазок для даследаванняў на COVID-19 робяць не еўшы або не раней чым праз 1,5 гадзіны пасля ежы, пажадана пры гэтым не чысціць зубы і не паліць за дзве гадзіны да аналізу.

Вынікі будуць выдаваць па пашпарце на наступны дзень пасля ўзяцця матэрыялу ў буднія дні з 14:00 да 16:00.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па нумары лабараторыі (8 015 2) 75 54 98.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024