За суткі 518 беларусаў заразіліся COVID-19. Лукашэнка: эканоміка аднаўляецца пасля каранавіруса

У Беларусі на 22 чэрвеня зарэгістраваныя 59 023 (+518) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 37 923 (+257) пацыента з раней пацверджаным COVID-19, памёр 351 (+5) пацыент, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 876 639 тэстаў.

Калі б у краіне спынілі эканоміку і вытворчасці з-за каранавіруса, то аднавіць іх у ранейшых маштабах ужо б не ўдалося ніколі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 22 чэрвеня ў Брэсце.

 — Калі б спыніліся, мы б ніколі не аднавілі нашу эканоміку. Мы разумелі, што ў нас экспартна арыентаваная эканоміка. Мы разумелі, што справімся, арганізацыя нашай дзяржавы дазваляе гэта зрабіць, — сказаў прэзідэнт.

У Беларусі змагаюцца з вірусам ачагова

У Беларусі змагаюцца з вірусам ачагова і не пайшлі на масавую ізаляцыю насельніцтва, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Гэтаму спрыяла ў тым ліку сістэма аховы здароўя, шырокая сетка інфекцыйных бальніц, якую ў Беларусі не знішчылі па прыкладзе некаторых краін.

«Мы не дапусцілі абвальвання сістэмы аховы здароўя. Яна вытрымала. І мы пачалі вымываць, вычышчаць бальніцы», — дадаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Дональд Трамп меў рацыю

Са слоў кіраўніка дзяржавы, у свеце пачынае апраўдвацца прагноз прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які раней сказаў, што калі не пачаць працаваць, то можа памерці больш людзей, чым ад самога віруса. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што і ў Беларусі ў большасці людзей надыходзіць разуменне, што абраны ў краіне шлях рэагавання быў правільным.

«Эканоміка пачынае аднаўляцца, у нас ёсць пэўны запас», — сказаў прэзідэнт. Ён растлумачыў, што ў іншым выпадку нішы беларускіх кампаній на сусветных рынках проста занялі б іншыя і ў ранейшых маштабах аднавіць вытворчасці і эканоміку наўрад ці б удалося.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024