Амаль 60 тысяч беларусаў заразіліся COVID-19. 250 экспрэс-тэстаў у Гродне правялі дзецям

У Беларусі на 24 чэрвеня зарэгістраваныя 59 945 (+548) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 40 136 (+1448) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 362 (+5) пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, коронавирусной інфекцыяй.

Усяго праведзена 901 904 тэсту.

У дзіцячай паліклініцы № 1 Гродна правялі больш за 250 экспрэс-тэстаў, з іх 96 — станоўчыя. Тэсты даюць дакладны вынік праз 10 хвілін пасля забора. Іх праводзяць толькі па эпідпаказанням. Кантакты першага ўзроўню тэстуюцца першы раз на 3−5 дзень, бярэцца мазок. На 13-ы дзень пацыенты праходзяць экспрэс-тэст, паведамляе Youtube-канал «Гродно Плюс».

Калі дыягназ COVID-19 пацвердзіўся, пацыент назіраецца на працягу 21 сутак. Бацькам дзіцяці даецца бальнічны ліст. Яны лічацца кантактамі першага ўзроўню.

Дзеці каранавірусную інфекцыю пераносяць бессімптомна, якіх-небудзь клінічных скаргаў няма. Але яны з’яўляюцца пераносчыкамі інфекцыі, якую ў цяжкай форме могуць пераносіць дарослыя і пажылыя людзі. Таму калі дзеці з’яўляюцца кантактамі або заразіліся, яны абавязкова павінны выконваць рэжым самаізаляцыі.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024