У Беларусі на 26 чэрвеня зарэгістраваныя 60 713 (+331) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 42 689 (+1241) пацыентаў, памерлі — 373 (+6).

Усяго праведзена 939 524 тэсту.

У СААЗ заявілі аб новым усплеску каранавіруса ў Еўропе

Рост колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Еўропе назіраўся ўпершыню за некалькі месяцаў. Пра гэта заявіў у чацвер дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге на брыфінгу ў Капенгагене, які трансляваўся ў Facebook, паведамляе ТАСС.

Рэгіён працягвае рэгістраваць амаль 20 тыс. новых выпадкаў і больш за 700 ахвяр штодня, паказалі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Колькасць новых выпадкаў інфікавання ўзрасла ў 30 краінах за апошнія два тыдні. У 11 з іх адзначаны асабліва востры рост захворвання. У той жа час у Польшчы, Германіі, Іспаніі і Ізраілі ўлады хутка адрэагавалі на павелічэнне новых выпадкаў СOVID-19.

Хроніка каранавіруса ў Гродне