64 000 беларусаў заразіліся COVID-19. Сітуацыя ў свеце пагаршаецца

У Беларусі на 10 ліпеня зарэгістраваныя 64 604 (+193) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 54 254 (+645) пацыента, памерлі - 454 (+5) пацыента, піша Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 111 614 тэстаў.

Краіны ЕС вырашылі, што адкрыццё мяжы залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, з якой чалавек прыязджае. У канцы вясны казалі пра 25 новых выпадках COVID-19 на 100 тысяч чалавек. Цяпер многія апускаюць паказчык да 15. Праз тыдзень Беларусь возьме першую планку, яшчэ праз тыдзень-другі, паведамляе Onliner.by.

В Литве зафиксировали пять новых случаев COVID-19. Один привезли из Беларуси

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус паведаміў, што сітуацыя з каранавірусам у свеце пагаршаецца, і большасці краін пакуль не ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль. Пра гэта ён заявіў пры інфармацыйнай панэлі краін-членаў арганізацыі, піша The Guardian.

«У большай частцы свету вірус не знаходзіцца пад кантролем. Становіцца горш. Цяпер у СААЗ зафіксавана больш за 11,8 млн выпадкаў COVID-19. Больш 544 тысяч жыццяў страчана. Пандэмія па — ранейшаму паскараецца», — сказаў Гебрэесус.

Паводле яго слоў, за апошнія шэсць тыдняў агульная колькасць выпадкаў падвоілася. Кіраўнік СААЗ адзначыў, што каранавірусная інфекцыя разбурыла сістэмы аховы здароўя ў некаторых з самых багатых краін свету, а краіны, якія прынялі паспяховыя меры, не маюць вялікіх сродкаў.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024