За суткі 174 беларусаў заразіліся COVID-19, 6 — памерлі. Мінздраў распавёў, як пройдуць выбары ў пандэмію

У Беларусі на 15 ліпеня зарэгістраваныя 65 443 (+174) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 56 379 (+580) пацыентаў, памерлі — 480 (+6).

Усяго праведзена 1 151 734 тэсту.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры правядзенні галасавання на выбарах-2020.

Як будзе працаваць камісія?

Да працы ўчастковай камісіі дапусцяць членаў без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі. Аб стане здароўя будуць пытацца. Яны будуць у сродках абароны — масцы, пальчатках, па магчымасці са шчытком для твару, а таксама будуць апрацоўваць рукі і паверхні дэзенфікуючымі сродкамі. Сродкі для дэзінфекцыі размесцяць у калідорах і фае і будуць рэгулярна іх запраўляць.

Членаў участковай камісіі, назіральнікаў і выбаршчыкаў рассадзяць з улікам сацыяльнага дыстанцыявання. Патокі людзей, якія ўваходзяць і выходзяць, падзеляць, выкарыстоўваючы ўказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.

Як галасаваць выбаршчыкам?

Выбаршчыкам парэкамендуюць прыходзіць на ўчастак у масках і пальчатках і выкарыстоўваць іх пры галасаванні дома. Аднак па просьбе члена камісіі маску прыйдзецца пасунуць, каб выбаршчыка ідэнтыфікавалі.

Дакумент, які пацвярджае асобу, трэба будзе паказаць у разгорнутым выглядзе без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі. Рэкамендуюць прыносіць з сабой ўласныя ручкі. Ручкі ў камісіі будуць апрацоўваць антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка.

Як будуць галасаваць дома?

Таксама будуць апрацоўваць не радзей шасці раз у дзень дзвярныя ручкі, парэнчы, паверхні ў кабінах для галасавання, сталоў і іншых паверхняў. У дні датэрміновага галасавання прыбіраць памяшканні будуць падчас перапынку з 14 да 16 гадзін. Дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія перамяшчаюцца выбаршчыкі, будуць трымаць адкрытымі. Памяшканне будуць рэгулярна праветрываць.

Пасля завяршэння галасавання скрыню для галасавання апрацуюць звонку дэзінфікуючым сродкам. Пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання скрыню апрацуюць пасля наведвання кожнага выбаршчыка. Па месцы знаходжання галасаваць будуць, не ўваходзячы ў жылое памяшканне і з захаваннем сацыяльнага дыстанцыявання.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024