Колькасць заражэнняў COVID-19 за суткі ў Беларусі падае. Перахварэлым бессімптомна трэба вакцынавацца

У Беларусі на 17 ліпеня зарэгістраваныя 65 782 (+159) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 57 370 (+455) пацыентаў, памёр — 491 (+6) пацыент, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 172 880 тэстаў.

Тым, хто перанёс COVID-19 у цяжкай форме, можна будзе не вакцынавацца, паколькі ў іх ужо выпрацаваўся імунітэт. Пры гэтым людзям, якія перанеслі вірус у бессімптомнай форме, варта прышчапіцца, паведаміў ТАСС дырэктар Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі Аляксандр Гінцбург.

Людзям, якія перанеслі COVID-19 у лёгкай форме або бессімптомна, Аляксандр Гінцбург параіў вакцынавацца, калі з’явіцца прэпарат. Навукоўцы лічаць, што ў такіх перахварэлых імунітэт вельмі непрацяглы. У перахварэлых каранавірусам ў цяжкай форме імунітэт пратрымаецца 2−5 месяцаў.

15 ліпеня першая група добраахвотнікаў, якая тэставала распрацаваную расейскім цэнтрам вакцыну, была выпісаная з клінікі. Як паведаміла кіраўнік Цэнтра клінічнага вывучэння лекавых сродкаў універсітэта, галоўны даследчык Алена Смалярчук, добраахвотнікі добра перанеслі вакцынны прэпарат.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024