Паліклінікі і амбулаторыі Гродзенскага рэгіёна часова спыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідсітуацыяй, а таксама для своечасовага аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, кантактнымі з імі, паведамілі ў Галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама «Беларусь 4».

Усе абмулаторна-паліклінічныя ўстановы Гродзенскай вобласці перайшлі ў рэжым аказання экстранай дапамогі ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Выклікі ўрача на дом прыймаюцца да 18.00. Талоны да спецыялістаў, якія тычацца планавай дапамогі, не выдаюцца, — такія ўрачы задзейнічаны ў аказанні дапамогі з сімптомамі рэсператорнай інфекцыі і тэмпературай. Урачы — акулісты, неўролагі, — перавучыліся для аказання дапамогі пацыентам з COVID-19.

Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших

Планавую дапамогу аказваюць дзецям. Таксама аказваюць некаторыя віды спецыялізаванай дапамогі: напрыклад, артапеда-траўмалагічную, якую нельга адтэрмінаваць. Праводзяць профагляды пры прыёме на працу.

Хроніка каранавіруса ў Гродне