Гродзенку з анкалогіяй судзяць за счэпку. Яе дачка — у СІЗА па той жа справе

19 сакавіка Але Гарацкевіч паставілі дыягназ — анкалогія. Праз 10 дзён яна даведалася, што на яе завялі крымінальную справу. У той жа дзень, 29 сакавіка, яе дачку змясцілі ў СІЗА. Суд павінен быў пачацца ў траўні, але пасяджэнне перанеслі ўжо двойчы.

Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна

Недабудаваны аэравакзал у Абухаве пад Гродна 20 траўня змяніў уласніка. Гродзенскі бізнесмен купіў комплекс будынкаў у 15 км ад горада за 185 рублёў. Ён быў адзіным удзельнікам аўкцыёну. Іншых ахвочых набыць аэравакзал не знаходзілася 11 гадоў.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Закінуты будынак аэравакзала ў Абухава. Фота. realt.onliner.by

Гродзенка будзе абіраць найлепшы мёд на міжнародным конкурсе

Гродзенка Вольга Гаўрылік, адзіны ў Беларусі мядовы самелье, увойдзе ў склад судзейскай калегіі на міжнародным конкурсе мёду ў Лондане. Праз пандэмію суддзі будуць працаваць дыстанцыйна, а ўзоры мёду атрымаюць па пошце. Яны будуць ацэньваць смак мёду больш чым з 20 краін свету.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Вольга Гаўрылік. Адзіны ў Беларусі мядовы самелье.

Кабінет астраноміі з віртуальнай рэальнасцю створаць у адной з гродзенскіх школ

Да 1 верасня ў ліцэі № 1 Гродна створаць незвычайны кабінет астраноміі. Для яго закупяць акуляры віртуальнай рэальнасці, тэлескоп і іншую тэхніку. Кабінет будзе працаваць як гарадскі рэсурсны цэнтр — наведаць яго змогуць усе жадаючыя.

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна

Карэспандэнткі Hrodna.life з экскурсаводам Наталляй Храбровой прайшлі па Гродне і даведаліся гісторыі, якія хаваюцца за сям’ю адметнымі гродзенскімі дзвярыма.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць

«Мой дом у Гродне». Як выглядае кватэра сям'і гісторыка і праграміста ў доме, які будавалі для тэкстыльнага камбінату

Ужо пяць гадоў сям’я Таццяны Касатай і Дзмітрыя Герасюка жыве ў цэнтры Гродна на Падольнай 8а. Іх кватэра знаходзіцца на апошнім паверсе ў трохпавярховым доме з мансардай. Улетку тут горача, а ўзімку мала сонечнага святла. Але гэта ўсё нюансы, бо сваім жыллём сям’я задаволена. Карэспандэнтка Hrodna.life наведала гэту кватэру і даведалася пра яе гісторыю.

Мой дом у Гродне. Таццяна Касатая, Дзмітрый Герасюк і іх дзеці Сымон і Ігнат у кватэры на Падольнай, 8а
Таццяна Касатая, Дзмітрый Герасюк і іх дзеці Сымон і Ігнат у кватэры на Падольнай, 8а

У Гродне адкрыецца новая галерэя ў 400 кв.м. Першую выставу прысвецяць Захару Кудзіну

Уласную мастацкую галерэю адкрыюць у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti на пр. Янкі Купалы, 87. У галерэі «400 квадратаў» будуць экспанаваць прадметы сучаснага мастацтва.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Захар Кудзін

Ігару Банцэру пакінулі ў сіле прысуд — паўтара года «хіміі»

Музыка Ігар Банцэр паспрабаваў абскардзіць свой прысуд у Гродзенскім абласным судзе. Яго пакінулі без зменаў.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Ігар Банцар у Гродзенскім абласным судзе.

У Баранавічах разбіўся ваенны самалёт з Ліды. Лётчыкі загінулі

19 траўня ў Баранавічах разбіўся ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы. Ён упаў у прыватным сектары. Абодва лётчыкі загінулі.

Продаж аэравакзала, новая галерэя і віртуальная рэальнасць у школе. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць