Грамадскія абмеркаванні па рэканструкцыі былога піўзавода ў Гродне пачнуцца 4 сакавіка 2022 года і працягнуцца да 4 траўня. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайте Гродзенскага гарвыканкама.

Гродненский пивзавод реконструкция
Двор гродзенскага піўзавода, 2015 г. Фота з архіву Андрэя Вашкевіча

На гэтым этапе рэканструкцыі гаворка ідзе толькі пра тэхнічнае абсталяванне некаторых будынкаў піўзавода. У будынках «нявызначанага прызначэння» плануюць зрабіць газавыя міні-кацельныя. Туды правядуць інжынерныя сеткі, электрычнасць, газ, ваду, каналізацыю, ліўневую каналізацыю. Прылягаючую тэрыторыю з боку вуліцы Завадской плануюць упарадкаваць, каб арганізаваць уезд.

Хто займаецца рэканструкцыяй

Польска-беларуская кампанія ААТ «МБА Інвестмент» выкупіла былы піўзавод за 1,3 млн рублёў у сакавіку 2020 года. У траўні кампанія стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». Праект рэканструкцыі распрацоўвала мясцовая кампанія «Тапаз Інжынірынг».

Гродзенскі піўзавод пачнуць рэканструяваць. Але пакуль гаворка толькі пра падвод камунікацый
Дворык гродзенскага піўзавода. Фота: t-styl.info

Справаздача аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе мае быць гатова да 4 сакавіка. Грамадскія абмеркаванні будуць адбывацца з 4 сакавіка па 4 траўня 2022 года.

Інвестар плануе ў будучыні арганізаваць у будынках былога піўзавода выставачныя залы, крамы, музей і адміністрацыйна-офісныя прасторы. Праект прадугледжвае захаванне і рэканструкцыю будынкаў, якія маюць статус помніка архітэктуры.

Чаму піўзавод — гістарычная каштоўнасць

Мураваны будынак былога піўзавода вядомы з XVII стагоддзя. Раней там быў палац, які ў розныя часы належаў Сапегам, Валовічам і Агінскім. У XIX стагоддзі яго набыў купец Кунц і перабудаваў у піўзавод. Ён працаваў да 2007 году. У траўні 2017 года на тэрыторыі былога піўзавода адбыўся пажар.

Гродзенскі піўзавод пачнуць рэканструяваць. Але пакуль гаворка толькі пра падвод камунікацый
Пажар на гродзенскім піўзаводзе ў траўні 2017 года. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: