Участак паміж Курганам Славы і будаўнічым гіпермаркетам «Материк» прададуць з аўкцыёна. Там плануюць пабудаваць будынак грамадскага прызначэння, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Дата аўкцыёна пакуль невядома.

Зямлю побач з Курганам Славы выставілі на аўкцыён. Што там плануюць пабудаваць
Участак які выставілі на аўкцыён. Крыніца: gcn.by

Памер участка — 1 га, яго цана — амаль 149 тыс. рублёў. Дадаткова 59,4 тыс. рублёў трэба заплаціць гродзенскай ЖКГ за выдаткі, якія яна панясе праз заняцце ўчастка.

Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды зямлі на 50 гадоў.

Што плануюць пабудаваць

На тэрыторыі можа з’явіцца гандлёвы цэнтр з офісамі, кропкі грамадскага харчавання, а таксама будынкі спартыўнага, культурнага альбо медычнага характара.

Вышыня будынка не павінна перавышаць 12 метраў. Акамя гэтага, пры будаўніцтва трэба максімальна захаваць існуючыя зялёныя насаджэнні.

Чытайце таксама: На скрыжыванні Горкага і БЛК з’явіцца кафэ альбо рэстаран. Раней там адмовіліся ад будаўніцтва высоткі