Гродзенца асудзілі да дзевяці гадоў калоніі па дзевяці артыкулах КК. Дальнабойніку з Ліды перакваліфікавалі абвінавачванне — цяпер яго будуць судзіць за здраду дзяржаве. У Свіслачы затрымалі работніка беларускай чыгункі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 5 па 11 снежня.

Ліквідацыя

Грамадская арганізацыя «Правопорядок» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ад 11 лістапада.

Гродзенца асудзілі да дзевяці гадоў калоніі па дзевяці артыкулах КК

16 лістапада да дзевяці гадоў пазбаўлення волі па дзевяці артыкулах КК асудзілі 32-гадовага Сяргея Нялепку, паведамляе «Вясна».

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 309, ч. 2 арт. 295, арт. 364, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 366, арт. 369 КК. Вядома, што пракурор прасіў прысудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся дзевяццю.

Сяргея Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗ. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі». У снежні КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.

Сергей Нелепко. Скриншот Hrodna.life
Сяргей Нялепка. Скрыншот Hrodna.life

Былая супрацоўніца «Гродно Плюс» збіраецца абскардзіць сваё звальненне

8 снежня пройдзе пасяджэнне «аб аднаўленні на працы, спагнанні сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу». Дыяна Семянюк заявіла іск да канала «Гродно Плюс», заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Дыяна Семянюк фігуруе на сайце як аўтар некаторых матэрыялаў. З адкрытых крыніц стала вядома, што Дзіяна вучылася на бюджэце спецыяльнасці «Журналістыка» ГрДу ім. Янкі Купалы. У 2020 годзе яна праходзіла практыку на тэлеканале.

У кастрычніку 2022 года «Гродно Плюс» публічна пакараў і звольніў інжынерку відэамантажу — за тое, што ў рубрыцы «Асоба дня» згадалі Юрыя Дудзя, прызнанага ў Расіі замежным агентам. Ці звязаныя гэтыя сітуацыі, пакуль невядома.

Дальнабойніку з Ліды перакваліфікавалі абвінавачванне

Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня. Раней ён працаваў у лідскай ахове, звольніўся. Апошні час працаваў дальнабойшчыкам. Мужчына — у СІЗА № 1 Гродна.

Спачатку мужчыну абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Але судзіць яго будуць па арт. 356 ч.1 — Здрада дзяржаве (у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019).

Пасяджэнне будзе закрытым. Мужчыну пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны палітвязнем.

Троцкий Валерий Геннадьевич. Фото: Telegram-канал "Задержания, суды в Лиде"
Троцкі Валерый Генадзевіч. Фота: Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде»

Гродзенца асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 8 снежня 2022 года асудзілі па ч. 1 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» на год калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Dissidentby.com.

Кірыл быў затрыманы 8 жніўня 2022 года па абвінавачванні па арт.368 КК. Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1 Гродна. Кірыл — спявак, паэт, дыджэй.

Кирилл Дорошук. Фото Вясна
Кірыл Жалудок. Фота: «Вясна»
Задержанный в Свислочи. Скриншот Hrodna.life
Затрыманы ў Свіслачы. Скрыншот Hrodna.life

У Свіслачы затрымалі работніка БЧ

На камеру хлопец сказаў, што затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі паведамілі, што ён падпісаны на шэраг рэсурсаў, якія «заклікалі да здзяйснення дыверсій на чыгуначных пуцях».

У Беларусі больш не змогуць працаваць экскурсаводы, раней судзімыя за «палітыку»

Савет Міністраў пастанавіў не дапускаць да атэстацыі для працы экскурсаводам або гідам-перакладчыкам беларусаў, асуджаных па «пратэстных» або «палітычных» артыкулах. Адпаведная пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2023 года.

У Беларусі новае экстрэмісцкі фарміраванне — «Вестники»

Туды ўваходзіць і Telegram-канал і самвыдат «Гродненское время». Рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці» прыняў МУС 9 снежня.

5 жыхароў Гродзенскай вобласці 9 снежня папоўнілі спіс «экстрэмістаў»

Гэта Дураев Аляксандр Іванавіч з Гродна, Каралёў Андрэй Мікалаевіч з Ашмянаў, Сергіенка Уладзімір Сяргеевіч з Ваўкавыска, Іваноўскі Валянцін Мікалаевіч з Ліды, Лагун Андрэй Вадзімавіч з Гродна.

Мастака Івана Вярбіцкага будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

У калоніі два месяцы Івана змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму № 4, паведамляе «Вясна».

19 снежня ў Ленінскім судзе Магілёва яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Суддзя — Таццяна Касцюк.

56-гадовы Іван Вярбіцкі - мастак з Гальшанаў. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Иван Вербицкий. Фото: rh.by
Іван Вярбіцкі. Фота: rh.by

З Макеем, верагодна, абмяркоўвалася магчымасць Бяляцкага выступіць у Осла. Пра гэта распавёў гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

«Калі прэмію атрымала Аун Сан Су Чжы зь М’яны, то яны прынамсі выпусьцілі пад хатні арышт. Нават у часы гітлераўскай Нямеччыны ляўрэату нобэлеўскай прэміі зьмянілі рэжым утрыманьня. Была надзея, што рэжым утрыманьня зьменяць і Алесю, але на дадзены момант мы нічога пра гэта ня ведаем.

Перамовы прадстаўнікоў улады з прадстаўнікамі розных міжнародных арганізацый безумоўна былі. Мы маем непацьверджаную інфармацыю, што з Уладзімерам Макеем магчыма размаўлялі на гэтую тэму. Гаворка ішла пра зьмякчэньне рэжыму і магчымасьць выступу. Але відаць, да нейкіх канструктыўных і прымальных рашэньняў не дайшло", — сказаў Хільмановіч «Свабодзе».

Паводле яго, тэарэтычна Бяляцкаму маглі б дазволіць выступіць праз Skype. На думку Хільмановіча, уладам такі крок мог бы прынесьці на Захадзе палітычныя дывідэнды, але замінае гэтаму палітычная залежнасьць ад Крамля.

Алесь Беляцкий. Фото Вясна
Алесь Бяляцкі. Фота: «Вясна»

19-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч пасля суда спрабавала збегчы ў Літву — яе затрымалі сілавікі, а прапагандысты знялі цэлы фільм

На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы 19-гадовай палітвязні Аніты Бакуновіч нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу некалькі камер з зямлі і паветра, паведамляе «Вясна».

У канцы чэрвеня Аніту прысудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Задержание Аниты Бакунович. Фото Беларусь 1
Затрыманне Аніты Бакуновіч. Фота: Беларусь 1

Невядомыя пашкодзілі яшчэ адзін польскі вайсковы помнік. Гэтым разам у цэнтры Гродна

Катынскі крыж на вайсковых могілках па вуліцы Белуша ў Гродне пашкодзілі невядомыя. Вандалы вырвалі тры мемарыяльныя таблічкі на польскай і беларускай мовах, паведаміў намеснік старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі ў Facebook.

Катынский крест в Гродно. Источник: glosznadniemna.pl
Катынскі крыж у Гродне. Крыніца: glosznadniemna.pl

Новыя абмежаванні для гродзенскіх палітвязняў: у некаторых пачалі залічваць пасылкі ў агульны ліміт перадачаў

Адразу ў некалькіх палітвязьняў СІЗА Гродна пачалі залічваць вагу атрыманых пасылак у агульны ліміт перадачаў на месяц — 30 кг. Гэта значыць, яны цяпер могуць атрымаць агулам менш перадач, чым раней. Гэта назіралася і ў іншых установах. Пра сітуацыю расказала жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга.

Смерць за дзяржаўную здраду, «крыміналка» за дыскрэдытацыю войска і прапаганду тэрарызму. Якія новыя артыкулы з’явяцца ў Крымінальным кодэксе

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». За здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай або асобай, прыраўнаванай да вайскоўцаў, хочуць увесці смяротнае пакаранне. Таксама збіраюцца дадаць артыкулы за дыскрэдытацыю войска і «іншых сілавых структур» і «прапаганду тэрарызму». Штраф за «антыдзяржаўныя злачынствы» будзе ад 16 тыс. рублёў да 1 млн 600 тыс. Разабраліся, як памяняюць Крымінальны кодэкс і жыццё беларусаў.

Для атрымання нацыянальнай візы ў Літву беларусам давядзецца адказваць на пытанні аб вайне і сувязях з дзяржавай

Спецыяльны апытальнік цяпер будуць запаўняць грамадзяне Беларусі і Расіі, якія жадаюць атрымаць нацыянальную візу або від на жыхарства ў Літве. За 11 месяцаў 2022 года беларусы атрымалі 22 890 дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства ў Літве.

Гродзенскія адвакаты праходзілі атэстацыю. Абаронца Пачобута і Івашына атрымаў адтэрміноўку — трэці раз

Адвакаты Дзмітрый Дзятчык і Аляксандр Бірылаў з Гродна праходзілі чарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Яна прайшла 1 снежня. Па яе выніках Дзятчык «адпавядае патрабаванням заканадаўства», а Бірылаў атрымаў чарговую адтэрміноўку атэстацыі.

«Мы не будавалі паветраныя замкі». Вадзім Саранчукоў распавёў, як у жніўні 2020 Гродна стаў «вольным горадам» і чаму гэта так хутка скончылася

Дамаўляцца з адміністрацыяй горада ў пратэстным жніўні 2020 гродзенскім актывістам дапамог ранейшы досвед сумеснай працы. Тэкст патрабаванняў да ўладаў каманда прыняла за 40 хвілін. Калі б такія працэсы адбыліся ў іншых гарадах, то сёння мы жылі б у іншай краіне. Такое меркаванне выказаў старшыня партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у інтэрв'ю на YouTube-канале Veisnoria. Hrodna.life паглядзеў яго і запісаў самае цікавае.

Вадим Саранчуков во время интервью. Скриншот с видео
Вадзім Саранчукоў падчас інтэрв'ю. Скрыншот з відэа

У пагоні за «Пагоняй». Дзе ў Гродне знайсці беларускі герб, за які ў Беларусі саджаюць на суткі

Герб «Пагоня» з 2007 года унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Але пасля жніўня 2020 года за выяву герба, напрыклад на налепцы на машыне, можна атрымаць штраф за «пікетаванне» ці ўвогуле патрапіць на суткі. Telegram-канал Hrodna 11:27 даведаўся, дзе ў Гродне можна адшукаць выяву вершніка з больш чым 600-гадовай гісторыяй.