Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенская фатографка з мужам адкрылі сямейную кавальскую майстэрню - Hrodna.life - навіны Гродна

Майстэрню назвалі Solis — на латыні гэта значыць «сонца». У Instagram праекта ўжо з’явіліся першыя вырабы — 20-сантыметровы падсвечнік у выглядзе сонца і падсвечнікі-грыбы.

Дзіма Салама займаецца кавальствам каля 20 гадоў, любіць гатаваць і песціць сям’ю кулінарнымі вынаходствамі. «У яго руках любы кавалак металу здольны перамяніцца ва ўнікальны выраб», — напісана ў Instagram.

Наташа Салама займаецца фатаграфіяй больш за 12 гадоў. Яна майстарка мастацкай фатаграфіі, а апошнія пару гадоў - яшчэ і майстарка цвікастаяння. Наташа любіць лес, музыку і кнігі. Яна адказвае за візуальную частку праекта і называе сябе музай і ідэйнай натхняльніцай Дзімы. Пара разам ужо 16 гадоў. У іх ёсць 14-гадовы сын Сава і сабака па мянушцы Рыжку.

У рамках праекта пара абяцае распавядаць цікавыя факты аб прафесіі каваля і паказваць працэс вырабу.

Кавальская справа ў Гродне даволі папулярная. Кузняў у горадзе больш за дзесятак, таксама ёсць майстры, якія працуюць у чужых майстэрнях або фірмах па найму.

Чытайце таксама: