Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Дэтальны план участка «Дамброўка-Чарток» на Аўгустоўскім канале выставілі на грамадскія абмеркавання. Планіровачны ўчастак уключае ў сябе вёскі Чарток, Татарк са шлюзам «Дамброўка», часткова Навасёлкі і ландшафтныя тэрыторыі.

Высокая нагрузка і цэнтр рэгіянальнага значэння. У Гродне абмяркуюць дэтальны план для Аўгустоўскага канала
Ўчастак праектавання. У левай частцы — вёска Тартак, у правай — Чарток

Праект павінен дапамагчы вызначыць функцыянальныя зоны на гэтай тэрыторыі і ўсталяваць рэгламенты іх выкарыстання — для чаго прызначана тая ці іншая зона і што ў ёй дазволена рабіць. Таксама можна будзе спланаваць развіццё сацыяльнай і інжынернай інфраструктур для доўгатэрміновага планавання інвестыцый з улікам агульнай ідэі развіцця турысцка-рэкрэацыйнага парку на Аўгустоўскім канале.

Высокая нагрузка і цэнтр рэгіянальнага значэння. У Гродне абмяркуюць дэтальны план для Аўгустоўскага канала
Дэтальнае планаванне ў раёне вёскі Тартак у раёне шлюза «Дамброўка»

Пры ўездзе з боку дарогі H-6541 да шлюза «Дамброўка», які адносіцца да вёскі Тартак, адвялі месца для грамадскай шматфункцыянальнай забудовы і аўтастаянкі. Крыху далей, да самага канала, а таксама ў раёне прыстані за шлюзам і музея Аўгустоўскага канала — вялікая зона для шматфункцыянальных гандлёва-абслуговых аб’ектаў, аб’ектаў адпачынку і турызму (на плане адзначана чырвоным). Усю зону навокал аддалі пад парк з высокай рэкрэацыйнай нагрузкай (разлічана на вяликую колькасць людзей, якія адпачываюць там адначасова).

Высокая нагрузка і цэнтр рэгіянальнага значэння. У Гродне абмяркуюць дэтальны план для Аўгустоўскага канала
Дэтальнае планаванне ў раёне вёскі Тартак

У самой вёсцы зарэзервавана месца пад турысцка-рэкрэацыйны комплекс (адзначана чырвоным) і транспартна-грамадскую інфраструктуру, выдзелена зона парку з сярэдняй рэкрэацыйнай нагрузкай (адзначана цёмна-зялёным).

Высокая нагрузка і цэнтр рэгіянальнага значэння. У Гродне абмяркуюць дэтальны план для Аўгустоўскага канала
Дэтальнае планаванне ў раёне вёскі Чарток

Амаль уся тэрыторыя вёскі Чарток да жылых дамоў 6−8 выдзелена пад грамадскую шматфункцыянальную забудову цэнтра рэгіянальнага значэння аб’ектаў турысцка-рэкрэацыйных комплексаў. Бліжэй да канала-невялікая зона для шматфункцыянальных гандлёва-абслуговых аб’ектаў, аб’ектаў адпачынку і турызму. Зялёная зона вакол будзе разлічана на нізкія рэкрэацыйныя нагрузкі (адзначана балотным колерам), за каналам уздоўж яго — на сярэднія (салатавы колер).

Высокая нагрузка і цэнтр рэгіянальнага значэння. У Гродне абмяркуюць дэтальны план для Аўгустоўскага канала

Планавальны ўчастак уваходзіць у склад свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», часткова знаходзіцца ў ландшафтным заказніку рэспубліканскага значэння «Гродзенская пушча». На яго тэрыторыі размешчаны зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Аўгустоўскі канал».

Грамадскія абмеркаванні

Заказчыкам праекта з’яўляецца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Распрацоўшчык — УП
«БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць з 14 па 28 лютага. З праектам можна азнаёміцца ў фае будынка Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Горкага, 51, першы паверх, з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00). Прэзентацыя пройдзе 23 лютага з 9.00 да 11.00 на першым паверсе ў фае будынка Гродзенскага райвыканкама.

Заўвагі і прапановы па праекце Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт прымае ўсяго тыдзень — з 20 па 28 лютага:

  • па адрасе: вул. Горкага, 51, г. Гродна;
  • на e-mail: [email protected].

Што плануюць зрабіць ужо ў бліжэйшы час

Ужо ў 2023 годзе на Аўгустоўскім канале збіраліся павялічыць колькасць турыстычных маршрутаў, у тым ліку звязаных з Другой сусветнай вайной. На самім канале планавалі праводзіць мерапрыемствы на нацыянальным узроўні.

Таксама ў 2023 годзе збіраюцца паляпшаць веласіпедны рух, умовы для байдарачнікаў і маламерных суднаў і прыцягваць інвестыцыі для развіцця інфраструктуры. Па дарозе ад Гродна да шлюза «Дамброўка» збіраюцца адкрыць пасля рэканструкцыі палацавы комплекс у Свяцку.

Чытайце таксама: