Тэатралізаваную экскурсію «У госці да пана Храптовіча» запусцяць у Гродне. Яе арганізуе Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Будынкам, дзе зараз размяшчаецца музей, у XVIII стагоддзі валодаў менавіта Караль Храптовіч.

У Гродне можна будзе завітаць “у госці” да Караля Храптовіча
Музей гісторыі рэлігіі ў Гродне на вуліцы Замкавая. Крыніца: ekskursii.by

У час экскурсіі можна будзе даведацца пра тое, што адбывалася ў доме магната, што турбавала яго сям’ю, цешыла і суцяшала сваякоў Храптовіча. Удзельнікаў экскурсіі навучаць таксама этыкету XVIII стагоддзя.

У Гродне можна будзе завітаць “у госці” да Караля Храптовіча
Афіша экскурсіі «У госці да пана Храптовіча». Крыніца: muzej.by

Колькі каштуе наведаць экскурсію

Працягласць экскурсіі - 30 хвілін. Цана залежыць ад колькасці чалавек у групе:

  • Без наведвання пастаяннай экспазіцыі «Эпоха. Час. Будынак»
    • да 20 чалавек — 80 рублёў
    • ад 21 чалавека — 100 рублёў
  • З наведваннем пастаяннай экспазіцыі «Эпоха. Час. Будынак»
    • да 20 чалавек — 120 рублёў
    • ад 21 чалавека — 150 рублёў

Запісацца на экскурсію можна па нумары: +375 (152) 71-87-07.

Чытайце таксама: Кнігі з бібліятэкі Храптовічаў працягваюць вяртацца на радзіму. Справу пачаў ліквідаваны дзяржавай фонд