У выхадныя хочацца паленавацца нават галубцам. Таму і гатаваць будзем не звычайныя, а лянівыя галубцы. Тым больш, што ў крамах ужо з’явілася свежая капуста, каторая гатуецца хутчэй, чым тая, што нарыхтоўвалася на зіму. Цёця Іра паабяцала, што ўся праца ўкладзецца ў 5 крокаў - то рушым.

Неабходныя прадукты

  • Капуста — маленькі качан
  • Фарш курыны — 500 г
  • Рыс — 150 г
  • Цыбуля — 1 шт
  • Морква — 1 шт
  • Салера — ¼ невялікага кораня
  • 300 г — таматаў ва ўласным соку
  • 200 г натуральнага ёгурта
  • Алей — 3−4 сталовыя лыжкі
  • Меленая каляндра (ці іншая прыправа) — 1 чайная лыжка
  • Соль і перац — на смак
Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Неабходныя прадукты для прыгатавання лянівых галубцоў

Як гатаваць лянівыя галубцы

Крок 1. Найперш гатуем рыс. Крупы прамываем. Вады для варкі бяром удвая больш, чым рысу. Заліваем крупы халоднай вадой. Даводзім да кіпення і варым 5 — 7 хвілін. Выключаем агонь і пакідаем рыс у рондалі пад накрыўкай яшчэ на 15 хвілін.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Варым рыс

Крок 2. Пакуль варыцца рыс, падрыхтуем гародніну. Цыбулю дробна крышым. Моркву таркуем на буйной тарцы. Капусту дробна крышым ці таркуем.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Гародніна, падрыхтавана да апрацоўкі

Крок 3. На патэльню дадаем дзве лыжкі алею. Прыпускаем цыбулю да празрыстасці.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Прыпускаем цыбулю

Дадаем моркву і тушым 3 — 5 хвілін. Дадаем капусту, перамешваем і тушым пад накрыўкай да мяккасці капусты. Гэта зойме 5 — 7 хвілін. Дадаем соль і перац.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Тушым гародніну пад накрыўкай

Крок 4. У вялікай місцы змешваем ахалоджаны рыс, фарш, гародніну і каляндру. Фарміруем галубцы.

Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт
Усе паўфабрыкаты ў адной місцы

Яны могуць быць у форме шарыкаў ці катлетак. Форму для запякання змазваем алеем і выкладаем сюды лянівыя галубцы ў адзін слой.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Будучыя лянівыя галубцы і форма для іх запякання

Крок 5. Гатуем соус. Для гэтага размінаем таматы відэльцам ці блэндарам. Змешваем іх з ёгуртам і перамешваем соус.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Соус і лянівыя галубцы. Пакуль паасобку

Атрыманай сумессю заліваем галубцы. Запякаем у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў цягам 40 — 50 мінут.

Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Лянівыя галубцы ў духоўцы
Лянівыя галубцы – хуткі рэцэпт за 5 крокаў
Страва гатова

Пры падачы можна пасыпаць свежай зелянінай.

Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт
Лянівыя галубцы
Як прыгатаваць лянівыя галубцы - рэцэпт. Как приготовить ленивые голубцы - рецепт

Смачна есці!

Чытайце таксама: