З 24 мая гарачую ваду адключылі ў I зоне: у цэнтры горада, на вуліцы Захарава і праспекце Касманаўтаў. Працы павінны скончыць да 5 чэрвеня. Энергетыкі абяцаюць скараціць час адключэння за кошт кладкі больш сучасных труб.

Улетку ў Гродне збіраюцца замяніць 24 км цеплавых сетак. З іх на 30,2 км выкладуць прадізаляваныя трубаправоды. Павелічэнне працягласці цеплавых сетак такога фармату дапаможа павысіць іх надзейнасць, эканамічнасць і зрабіць таннейшай эксплуатацыю, піша «Вячэрні Гродна» са спасылкай на РУП «Гроднаэнерга».

Энергетыкі зробяць усё, каб скараціць адведзены на працы 12-дзённы тэрмін, паабяцаў начальнік цеплатэхнічнай службы РУП «Гроднаэнерга» Яўген Шаруха. Пры пракладцы прадізаляваных труб канал з жалезабетону ў асноўным не патрэбны — працы можна зрабіць хутчэй. Скарачэнне тэрмінаў адключэння гарачай вады летам да 9−10 дзён — не мяжа.

Укладваюць «разумны» трубаправод

Прадізаляваныя трубаправоды маюць «разумную» сістэму аператыўна-дыстанцыйнага кантролю. Калі дзесьці на ўчастку намакае ізаляцыя, сістэма аўтаматычна перадае сігнал дыспетчару пра месца няспраўнасці.

Прадізаляваныя трубы цалкам падрыхтаваныя, таму дадатковыя працы пры мантажы не патрэбныя. Гэта скарачае выдаткі на ўстаноўку і далейшае абслугоўванне. Сама труба складаецца з некалькіх слаёў, у кожнага з якіх — свае характарыстыкі. Трубы, прызначаныя для падземнай пракладкі, робяць з сталі, поліўрэтанавай абалонкі і цеплаізаляцыйнага пласта паміж імі. Іх тэрмін эксплуатацыі большы, чым у звычайных труб у мінералаватнай ізаляцыі.

Чытайце таксама: У Гродне адрамантуюць тры інтэрнаты. У адным з іх — прусакі і цвіль