Увечары 8 чэрвеня ў цэнтры Гродна пройдзе традыцыйны ход вернікаў-каталікоў. Ён праходзіць штогод на свята Божага Цела. У цэнтры Гродна часова абмяжуюць рух.
У 18.30 у Кафедральным касцёле св. Францішка Ксаверыя пройдзе служба. Пасля літургіі пачнецца эўхарыстычная працэсія, якая пройдзе па вуліцах традыцыйным маршрутам паміж касцёлаў горада.
Рух транспарту ў цэнтры будзе абмежаваны арыентыровачна з 18:45 да 21:00.
Працэсія пройдзе па маршруце: вуліца Карла Маркса — Маладзёжная — Парыжскай Камуны — далей самы вялікі пераход праз Стары мост на вуліцу Дарвіна. Паміж кожным пераходам да храма будзе паўза, падчас якой рух будзе аднаўляцца.
Абмежаванне будзе паэтапнае, на перыяд праходжання вернікаў, удакладнілі ў ДАІ.
![маршрут шествия на Божее тело](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2023/06/bozhae-cela-marshrut-800x589.jpg)
Чытайце таксама: