Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне паспрабуюць прадаць былы мясакамбінат

У Гродне яшчэ раз паспрабуюць прадаць будынкі старога мясакамбіната на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман». Пачатковая цана — амаль 543 тыс. рублёў ($ 180,5 тыс.). Аўкцыён адбудзецца 24 жніўня 2023 года. Абвестку размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

У Гродне ніяк не могуць прадаць былы мясакамбінат. Цану знізілі амаль у чатыры разы
Будынак былога мясакамбіната на вуліцы Камунальная. Крыніца: gcn.by

Агулам прадаюць 16 будынкаў. Паводле ўмоваў продажу новаму ўласніку трэба зрабіць рэканструкцыю нерухомай маёмасці пад жылую сядзібную забудову гарадскога тыпу — таўнхаўсы. Сярод яе павінны размясціцца асобнымі будынкамі сацыяльна гарантаваныя аб’екты абслугоўвання насельніцтва.

Спрабуюць прадаць з 2019 года

Участак з будынкамі спрабуюць прадаць з траўня 2019 года. У кастрычніку 2022 года за ўчастак хацелі 1 млн 479,9 тыс. рублёў (амаль $ 600 тыс). Апошні аўкцыён меў прайсці 9 лютага 2023 года, цану знізілі да 1 млн рублёў, але ахвотных купіць зноў не знайшлося.

Сядзібная забудова на гэтым месцы закладзена ў Праекце дэталёвага планавання цэнтра і Генплане развіцця Гродна да 2030 года. Таўнхаусы на Камунальнай плануюць пабудаваць да 2025 года.

Што тут было раней

У пачатку мінулага стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Савецкая ўлада рэзню нацыяналізавала — так з’явіўся Гродзенскі мясакамбінат. На гэтым месцы ён быў да 1970-х гг., пакуль не пачаў працаваць сучасны мясакамбінат. Зараз ні адзін з будынкаў рэзні не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, хаця фактычна яны з’яўляюцца помнікамі прамысловай архітэктуры.