Новую вуліцу ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі назвалі Калінавая. Такую ж назву атрымаў завулак побач з вуліцай — Калінавы. Адпаведнае рашэнне прыняў Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў. Гэта адбылося яшчэ ў снежні 2023 года, але інфармацыю апублікавалі толькі цяпер.
![У Гродне з’явіцца новая вуліца. Як яна будзе называцца?](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/01/Ulica-800x600.webp)
Назву для вуліцы, якую праектуюць у Пагаранах-Кашэўніках, прапанавалі прыдумаць гродзенцам у лістападзе 2023 года, нягледзячы на тое, што ў Савеце дэпутатаў ужо была ідэя, якую і абралі.
![Калінавая](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2023/11/Kalinovaja-ul.png)
Паўгода таму ў цэнтры Гродна прыдумалі назву для безыменнага праезда
У жніўні 2023 года гарадскі савет дэпутатаў надаў назву безыменнаму праезду побач з Генеральным консульствам Польшчы. Зараз ён называецца праезд Эміля Чэчкі. Гэта польскі вайсковец, які дэзертаваў у Беларусь восенню 2021 года. У сакавіку 2022 года яго знайшлі павешаным у Мінску.