Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новы EP “Ключом таился в ветках ив” ад “Некоторого отсутствия пуговиц”

Новы EP «Некоторого отсутствия пуговиц» — «Ключом таился в ветках ив» — можна знайсці на Spotify, Apple Music, Boomplay і Soundcloud. Ён змяшчае чатыры кампазіцыі.

Агульная працягласць міні-альбома — 9 хвілін 32 секунды. Кампазіцыі «Здешняя песня», «Тише, тише», «Путь будет трудным» і «Когда стемнело за окном» вытрыманыя ў традыцыйным для гурта мяккім медытатыўным гучанні.

Іван Пачывалаў
Іван Пачывалаў. Крыніца: Вконтакте pochivalov2903

«Некоторое отсутствие пуговиц» — рок/індзі/акустык гурт з Гродна. Лідар гурта і аўтар тэкстаў і музыкі - Іван Пачывалаў. Склад гурта ўвесь час змяняўся. Дэбютны альбом «Кошкино время» быў выпушчаны ў 2011 годзе, наступны, «Ягода грустника», з’явіўся толькі ў 2019 годзе. Пасля былі міні-альбом «На ночь глядя», трэкі «Стоит человек» и «Обратная песня». У 2024 годзе выйшаў трэк «Красивый, как математика», запісаны іншым гродзенскім выканаўцам tochka K.