Сотні гродзенцаў прышлі 9 красавіка ў лядовы палац спорту, каб аддаць апошнюю даніну павагі Аляксандру Курловічу. Людзі бясконцым струмянем праходзілі міма труны цяжкааатлета. Кветкі і вянкі запаўнялі залу. Знакаміты спартсмен памёр 6 красавіка ад сардэчнага прыступу на 57 годзе жыцця.

«Сашу Курловіча знаў ад школы. Мае аднакласнікі займаліся з ім у адной секцыі, казалі - у яго здольнасці, — казаў пра Курловіча гродзенец Юрый Дробышаў. — Потым ужо па працы сустракаліся — заўжды працягваў руку насустрач. Калі ён стаў героем, ніколькі не змяніўся. Застаўся простым і добрым».

[irp posts="57 415″ name="Сышоў з жыцця суперцяж Аляксандр Курловіч, што пабіў 12 сусветных рэкордаў"]

«Годны чалавек і вялікі спартсмен. Ён шмат зрабіў у спорце і для развіцця спорту, у тым ліку дзіцячага. Да яго заўжды можна было звярнуцца з просьбай і быць пэўным, што атрымаеш падтрымку», — узгадаў знакамітага спартсмена кіраўнік дзіцячай школы хакею Аляксандр Мантур.