Новости

За выхадныя — амаль 1500 выпадкаў. У Беларусі 6264 заражаных каранавірусам

Па дадзеных на панядзелак 20 красавіка зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19: у Брэсцкай вобласці — 185, Віцебскай — 1504, Гомельскай — 322, Гродзенскай — 176, Мінскай — 789, Магілёўскай — 265, Мінску — 3023, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

На раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі (19 красавіка) — 510, за апошнія суткі - 457. Такім чынам, з пятніцы на панядзелак зарэгістравалі 1485 новых выпадкаў.

Выпісаныя 514 чалавек. У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання маюць патрэбу 92 чалавекі. Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 102 556 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне.

Што ў суседзяў?

У Расіі - 47 121 заражаных на 146 745 098 чалавек насельніцтва;

Ва Украіне — 5 710 на 41 902 416;

У Польшчы — 9 453 на 38 659 927;

У Літве — 1 326 на 2 793 000;

У Латвіі-739 на 1 905 800.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024