Новости

На «Гродна Азот» — 12 хворых на каранавірус і 6 пнеўманій

У ААТ «Гродна Азот» на 4 траўня ёсць 12 хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Кантактных 1-га ўзроўню — 54 чалавекі, паведамляе «Гродзенскі хімік».

Пішуць, што ёсць 50 чалавек з ВРВІ, 6 — з пнеўманіяй. Чым выклікана пнеўманія, не ўдакладняецца. На прадпрыемстве распрацавалі алгарытм дзеянняў начальніка структурнага падраздзялення, калі ў работніка цэха знойдуць каранавірусную інфекцыю.

Каронавірус на «Гродна Азот» пацвердзілі 1 мая. Тады колькасць чалавек не ўдакладнілі, але сказалі, што іх дакладна менш за восем.

Да гэтага пацвержвалі наяўнасць сярод супрацоўнікаў 9 чалавек, прызнаных кантактамі першага ўзроўню. Яны, па звестках прадпрыемства, знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі пад наглядам лекараў. На «Гродна-Азот» паведамлялі, што што для супрацоўнікаў закуплены сродкі абароны і антысептыкі, прынятыя іншыя меры бяспекі. 25 красавіка частка супрацоўнікаў ўдзельнічала ў рэспубліканскім суботніку.

З 18 красавіка прадпрыемства працуе па графіку чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэта звязана з перабоямі паставак і адгрузак за мяжу з-за пандэміі.

На «Гродно Азоте» подтвердили коронавирус, карантина нет

«Гродно Азот» проведет субботник 25 апреля. На предприятии 9 контактов первого уровня

«Гродно Азот» переходит на «четырехдневку» из-за пандемии

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024