У Беларусі на 13 траўня зарэгістравана 25 825 (+952) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Вылечыліся і выпісаныя 7 711 (+737) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 146 (+4) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

У Беларусі праведзена 296 380 тэстаў.

Правядзенне масавага тэсціравання на каронавірус сёння нерэальна з-за высокіх выдаткаў і адсутнасці вытворчых магутнасцяў. Пра гэта заявіў Карла Роса, кіраўнік італьянскай біятэхналагічнай кампаніі DiaSorin, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Financial Times.

Кампанія DiaSorin пастаўляе тэсты для выяўлення Covid-19, а таксама тэсты на антыцелы па ўсім свеце. Па словах Карла Роса, попыт на тэсты нашмат перавысіў прапанову. Пры гэтым тэставанне звязана са складанымі і дарагімі малекулярнымі тэхналогіямі.

«Злавіць вірус на ранняй стадыі - гэта адзінае рашэнне, але яно працуе, калі даступна неабмежаваная колькасць тэстаў, і вы можаце неадкладна адсачыць станоўчыя вынікі», — адзначыў Карла Роса. Паводле яго слоў, будучыня барацьбы з каранавірусам — у стварэнні хуткіх тэстаў, якія можна праводзіць на месцы, а не ў лабараторных умовах.

Хроніка каранавіруса ў Гродне