У Польшчы могуць прыняць пастанову аб адкрыцці межаў з 15 чэрвеня, паведамляе польскі культурны цэнтр у Калінінградзе са спасылкай на СМІ краіны, піша interfax.ru.

Выданні пішуць, што віцэ-прэм'ер Польшчы Ядвіга Эмільевіч падчас тэлеэфіру заявіла, што з папярэдніх паведамленняў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў вынікае, што яны хочуць адкрыць свае межы 15 чэрвеня. Аналагічны план мае і Польшча.

«Мы таксама мяркуем, што калі сітуацыя будзе развівацца не больш хуткімі тэмпамі, чым цяпер, то пасля 15 чэрвеня можна будзе адкрыць межы. Я кажу гэта з вялікім запасам», — паведаміла Эмільевіч.

Польшча закрыла свае межы 13 сакавіка.

«Межы для Беларусі могуць не адкрыць»

Эўропа паступова пачынае адкрываць свае межы. Нямеччына адкрыла мяжу зь Люксэмбургам, з 3 чэрвеня Італія адкрывае межы для турыстаў з ЭЗ. Але ці можа стацца так, што беларусаў на фоне адкрыцьця межаў нікуды пускаць ня будуць з прычыны высокай колькасьці выпадкаў каранавірусу? Разбіралася С**бода.

Андрэй Елісееў
Андрэй Елісееў

«На падставе клопату пра грамадзкае здароўе такі варыянт цалкам магчымы. Прычым ня толькі з боку ЭЗ, а і з боку іншых краін. Верагоднасьць ёсьць, гэта бачна з дынамікі разьвіцьця эпідэміі. Празь некалькі дзён Беларусь можа ўвайсьці ў дзясятку эўрапейскіх краін па колькасьці захворваньняў і на душу насельніцтва, і ў абсалютным вымярэньні, калі ня браць мікрадзяржавы, — кажа Андрэй Елісееў, дырэктар EAST Center, кіраўнік аддзелу маніторынгу Міжнароднай стратэгічнай сеткі дзеяньняў для бясьпекі (iSANS).

«Нас ня лічаць пэрсонай нон-грата»

Паводле рэдактара парталу toursoyuz.by Ліліі Кобзік, пакуль няма зьвестак, што пасьля пандэміі эўрапейскія краіны маюць закрыцца ад беларусаў.

Лілія Кобзік
Лілія Кобзік

«Ёсьць сыгналы, што, нягледзячы на ўсе нашы апасеньні, асяродкам эпідэміі нас ня лічаць. Пакуль ёсьць інфармацыя, што Альбанія ад пачатку чэрвеня гатовая прымаць беларусаў. Здаецца, Турэччына гатовая прымаць беларусаў зь сярэдзіны чэрвеня ці зь ліпеня. Грэцыя выставіла ўсім пэўныя ўмовы: даведка аб адсутнасьці каранавірусу і двухбаковае пагадненьне паміж краінамі аб узаемным абмене турыстамі. Пакуль ёсьць толькі заява эстонскіх уладаў. Пакуль няма сыгналаў, што нас лічаць нейкім чумным баракам, а нашых турыстаў ня хочуць бачыць за мяжой», — кажа Лілія Кобзік.

Авіязносіны паміж Менскам і эўрапейскімі краінамі ёсьць і цяпер. У прыватнасьці, засталіся ці аднавіліся зносіны з Амстэрдамам, Бэрлінам, Венай, Ерэванам, Жэнэвай, Лёнданам, Мілянам, Прагай, Рымам, Мюнхэнам, Тэль-Авівам, Тбілісі, Парыжам, Стакгольмам, Франкфуртам, Хэльсынкі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне