У Беларусі на 25 ліпеня зарэгістраваныя 67 002 (+156) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 60 092 (+337) пацыента, памерлі — 530 (+6), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 241 624 тэсту.

Бальніцы будуць працаваць у звычайным рэжыме

Бальніцы і паліклінікі Гродна паступова вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання. Прыкладна з 15 ліпеня ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах адноўленая планавая шпіталізацыя, паведамляе grodnonews.by Алена Краткова, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама.

  • у поўным аб’ёме адноўлена праца гарадской клінічнай бальніцы № 3;
  • з 13 ліпеня пацыенты з COVID-19 больш не паступаюць у універсітэцкую клініку. Там паэтапна праводзіцца заключная дэзінфекцыя для ўводу на працягу тыдня ў дзеянне ўсяго адведзенага корпуса;
  • ідзе падрыхтоўка да звычайнай працы стацыянара скурна-венералагічнага дыспансера.

Усе меры папярэджання распаўсюджвання каранавіруса ва ўстановах аховы здароўя захаваны, у тым ліку па абароне медыцынскага персаналу.

Хроніка каранавіруса ў Гродне