У Беларусі на 3 жніўня зарэгістраваныя 68 166 (+99) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 62 943 (+47) пацыента, памёр — 571 (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 323 814 тэстаў.

Цэнтрвыбаркам Беларусі вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведную пастанову ЦВК прыняў 31 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

Пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. Яны прагаласуюць у бальніцах. Пра спосаб дастаўкі паведамяць дадаткова: выбаршчыка з COVID-19 альбо даставяць на ўчастак, альбо член участковай камісіі выедзе да месца пражывання выбаршчыка. Бальніцы і паліклінікі павінны будуць перадаць звесткі ва ўчастковыя камісіі аб выбаршчыках з COVID-19, якія вырашылі прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальніцах.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў шпіталях альбо арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Хроніка каранавіруса ў Гродне