Пляж і зону адпачынку ў Румлёва для жыхароў Вішняўца прапанавала стварыць гродзенская актывістка Вольга Бондарава. У Гродзенскім гарвыканкаме яе прапанову адкінулі. Адмовай паслужылі некалькі прычын.

Прапанаванае пад зону адпачынку месца знаходзіцца на тэрыторыі помніка прыроды мясцовага прызначэння «лесапарк Румлёва». Яно не прызначана для купання, адказаў Вользе першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук. Вось якія прычыны ён назваў:

  • блізкае размяшчэнне фарватэру (шлях, бяспечны для плавання караблёў - Hrodna.life) на левым беразе Нёмана,
  • камяністае дно,
  • няма магчымасці пад’езда спецыялізаванай тэхнікі,
  • высокая хуткасць плыні,
  • блізкае размяшчэнне выпускаў дажджавой каналізацыі з моста.

Актывістка засумнявалася ў прычынах адмовы ў сваім Telegram. Ці будзе яна абскарджваць адказ, яна не паведаміла.

Дык дзе купацца ў Гродне?

У Гродне ёсць чатыры зоны для адпачынку на вадаёмах. Гэта возера Юбілейнае, Цэнтральны пляж, пляжы ва ўрочышчы Ласосна і Пышках. Жыхарам Гродзенскай вобласці для адпачынку і купання даступныя 42 зоны рэкрэацыі з абсталяванымі 44 пляжамі. Часам купанне на іх забараняюць па рашэнні спецыялістаў санітарна-эпідэміялагічнай службы.

Чытайце таксама: