Навіны

Нёман хутка стане як горная рака? Эколаг патлумачыў, што адбываецца

Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай колькасцю снегу, але сіноптыкі адзначаюць толькі пацяпленне. Што ж чакае раку, на якой стаіць Гродна?

Нёман — адна з найбуйнейшых рэк у Беларусі. Яго ўзровень штогод падае, але ўсё ж ён дакладна не перасохне, расказаў Аляксандр Адаменка, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для «Гродно Плюс».

Праз клімат, адсутнасць днапаглыбляльных працаў і вялікай навігацыі павялічваецца хуткасць плыні Нёмана. Чым рака хутчэйшая, тым яна вузейшая, больш звілістая і камяністая, патлумачыў чыноўнік. Гэты прынцып добра відаць на горных рэках, ён жа працуе і для Нёмана. Па словах чыноўніка, аб’ём вады пры гэтым праходзіць той жа, змяняецца хуткасць і рэчышча, праз гэта з’яўляюцца выспы і камяні.

Узровень блізкі да крытычнага — амаль кожнае лета

Крытычна нізкі для суднаходства ўзровень вады ў Нёмане летам адзначаюць апошнія некалькі гадоў. Штогод летам надыходзіць перыяд, калі рэкі вымушаныя харчавацца грунтавымі водамі. Але змяненне клімату (маласнежнасць, мяккія зімы, нераўнамернае праходжанне ападкаў або іх дэфіцыт) істотна адбілася на гідралагічным рэжыме рэк.

Напрыклад, у сакавіку 2022 года праз адсутнасць дажджоў узровень вады на Нёмане ўпаў амаль удвая. У жніўні таго ж года ўзровень вады ў Нёмане пад Гродна склаў 61 см. У 2022 годзе цеплаход «Ольга Соломова» прыйшлося перагнаць на Аўгустоўскі канал.

З сярэдзіны траўня 2023 года ўзровень вады ў Нёмане ў Гродне зноў быў на небяспечна нізкай адзнацы. Да чэрвеня ён дайшоў да 55 см. Асцерагаліся нават праблем з водазабеспячэннем у прылеглых да ракі населеных пунктах, запаволення прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Спад вады фіксавалі і ў 2024 годзе.

Мінімальны ўзровень вады ў Нёмане быў зафіксаваны ў верасні 2015 года. Тады ён складаў 11 см, і на рацэ месцамі нават агалілася дно. Найбольшы ж пад’ём вады ў Нёмане ў Гродне назіралі ў 1958 годзе, ён склаў 893 см.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025