Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён - Hrodna.life - навіны Гродна

Пасля двух гадоў прастою горад выставіў на аўкцыён комплекс будынкаў былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька. Яго можна будзе купіць ужо ў сакавіку.

Уласнікам комплексу з’яўляецца Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. Усе аб’екты (№ 10, № 10/1 — № 10/5) выставілі на аўкцыён адным лотам і ацанілі амаль у 1,4 млн рублёў. Таргі пройдуць 26 сакавіка.

Комплекс на Васілька ўпершыню выстаўляецца на таргі. У 2018 годзе дабрачынная арганізацыя «Карытас» хацела атрымаць будынка на Васілька бясплатна і адкрыць там пансіянат для састарэлых. Арганізацыя пачала перамовы з адміністрацыяй горада і інвестарамі, але апошняе слова было за прэзідэнтам. У выніку дамовіцца не здолелі.

Четыре дома в Новом свете выставлены на аукцион. Что там может появиться?

Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён
Будынак былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька

Чытайце таксама: Гродненский «Каритас» предлагает открыть дом престарелых на Василька


Дом Варашыльскіх

Вядомы калекцыянер паштовак з відамі Гродна Фелікс Варашыльскі мае непасрэднае дачыненне да дамоў на Васілька.

Домам № 10 валодаў вядомы гродзенскі доктар Рыгор Варашыльскі. Фелікс — яго ўнук. Ён нарадзіўся ў 1949 годзе ў Польшчы, куды чатыры гады раней з’ехала яго сям’я. Фелікс пайшоў па слядах дзеда: атрымаў прафесію лекара, потым працягнуў вучобу ў Германіі, дзе жыве сёння.

Дом № 8 сёння аб’яднаны ў адзін будынак з домам № 10. У пачатку 20 стагоддзя таксама практыкаваў лекар — доктар Самуэль Хазан. У розны час тут знаходзіліся радзільны дом, дзіцячая бальніца, розныя аддзяленні абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. Будынак на Васілька засталося пуставаць. Мы тады звязаліся з Феліксам Варашыльскім і даведаліся, ці гатовы ён купіць сямейны дом і як у будучыні можна было б яго выкарыстоўваць.

«Аднавіць, як на старых сямейных фотаздымках»

Фелікс, ці быў у вас калі-небудзь намер вярнуць сямейны дом? Бо ў Еўропе гэта распаўсюджаная практыка, але ў Беларусі такога няма.

— Гэта пытанне кшталту: «Як бы гэта было калі б?». Калі б жыццё ў Беларусі выглядала таксама, як у Еўропе, хто ведае? Калі б я пераязджаў у Гродна назаўжды, то я мог бы прадставіць гэты горад другім месцам для жыцця. Але я ніколі не жыў у доме на Васілька, таму ў мяне няма да яго блізкіх адносін. Але калі б я жыў у Гродне, мне б хацелася жыць у старой архітэктуры.

Як ставіцеся да таго, што дом будуць выстаўляць на аўкцыён? Купілі б яго?

— Мой дзядуля, які купіў гэты дом, ніколі не прадаваў яго, дык як я магу купіць сваю ўласнасць? Нават чыста тэарэтычна. [Пасля прыходу савецкай улады дом Варашыльскіх нацыяналізавалі, былы ўладальнік стаў галоўным урачом сваёй былой клінікі - рэд.]

Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён
Фелікс Варашыльскі каля сямейнага дома. Фота з архіву Hrodna.life
Што вы і вашы сваякі хацелі б у будучыні ўбачыць у доме на Васілька?

— Я думаю, было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома. Як на старых сямейных фотаздымках.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life