Кіраўнік дзяржавы агучыў, што ў Беларусі на дадзены момант зафіксавана 18 350 (+861) чалавек, у якіх выяўлены каранавірус, піша БЕЛТА.
Ачунялі і выпісаны 3771 пацыент. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 107 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай коронавирусной інфекцыяй.
«Гэта (колькасць заражаных — Hrodna.life) усяго 8,7% ад усіх тэстоўваных. Пратэставаных (пазней на першакрыніцы растлумачылі, што тэстаў, а не пратэставаных — Hronda.life) у нас на раніцу было 211 369 за два з паловай месяцы», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь на дадзены момант на другім месцы ў свеце па колькасці тэстаў - 22,5 тыс. на 1 млн насельніцтва. На першым месцы Расія з 29,5 тыс. тэстаў на 1 млн жыхароў, на трэцім — ЗША з 22 тыс. на 1 млн.
«Але гэта не галоўнае»
«Але сёння не тэсты галоўнае. Сёння ў гэтай усёй рэальнай барацьбе за чалавека, лячэнне людзей важныя пнеўманіі. Людзі хварэюць пнеўманіямі. Гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка агучыў, што на сёння ўсіх выпадкаў пнеўманіі ў Беларусі прыкладна 12 400, уключаючы каранавірусныя, што для краіны не шмат. Пры гэтым толькі каля 1 000 чалавек класіфікуюцца як цяжка хворыя, што складае ў раёне 8%.
Беларусь валодае дастатковай колькасцю апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх — 2 500, плюс у запасе вялікая колькасць наркозна-дыхальных апаратаў. Зараз, па словах прэзідэнта, задзейнічана дзясятая частка ШВЛ.
Ён дадаў: за суткі ў Беларусі вызвалілася 300 ложкаў. Няма неабходнасці задзейнічаць пад размяшчэнне пацыентаў з каранавірусам першапачаткова не прыстасаваныя памяшканні.
«Под COVID-19 оборудовали роддом». Что говорят о коронавирусе в Лиде?
Хварэюць 500 міліцыянтаў
CОVID-19 выяўлены прыкладна ў 500 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, паведаміў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, паведамляе БЕЛТА.
Па словах міністра, з іх 34 ачунялі. «У асноўным працякае бессімптомна. Хтосьці ў бальніцы, некалькі чалавек на ШВЛ», — распавёў Юрый Караеў. Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб супрацоўніках аховы, патрульна-паставой службы, афіцэраў унутраных войскаў.
Асуджаныя шыюць ахоўныя касцюмы
У бальніцы штодня пастаўляецца па тысячы ахоўных касцюмаў. Іх шыюць у папраўчых установах.
«Мы сталі спецыялізавацца не на масках, а на ахоўных касцюмах і камбінезонах. З 3 500 у першыя дні давялі да 16 000. З іх 15 000 пастаўляем Міністэрству аховы здароўя, 1 000 рэзервуецца для сваіх устаноў аховы здароўя», — сказаў Юрый Караеў.