«Станоўчы імпульс нашым адносінам». Як ЗША і Еўропа дапамогуць Беларусі супраць COVID-19?

ЗША дадуць Беларусі $ 1,7 млн на барацьбу з каранавірусам. Дапаможа нашай краіне і Еўрасаюз. Для гэтага Беларусі давядзецца спачатку атрымаць дапамогу ад Міжнароднага валютнага фонду і паказаць зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Еўрасаюзам.

На што пойдуць грошы ад ЗША

Злучаныя Штаты Амерыкі дадуць Беларусі $ 1,7 млн на барацьбу з каранавірусам. Грошы накіруюць на фінансаванне падрыхтоўкі лабараторый, актывізацыю выяўлення выпадкаў, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду. Сродкі для нашай краіны выдзелены ў рамках дапамогі, якую далі ЗША 120 краінам і міжнародным арганізацыям. Агульная сума дапамогі складае больш за $ 900 млн, паведамляе freesmi.by.

Калі Беларусь атрымае дапамогу ад ЕЗ?

У Еўропе адзначаюць, што ў апошні час адносіны Беларусі і Еўрасаюза змяняюцца. «З-за крызісу, выкліканага каранавірусам, мы бачым зусім іншы падыход краіны да ЕС. З намі супрацоўнічае ўрад. У нас ужо было некалькі кантактаў», — сказаў Олівер Вархеі, еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства.

ЕС гатовы да больш глыбокага супрацоўніцтва з любым з членаў «Усходняга партнёрства», калі яны самі зацікаўленыя ў гэтым, кажа Олівер Вархеі, піша reform.by.

Пакуль Беларусі не ўдалося атрымаць дапамогу ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), што з’яўляецца абавязковай умовай для прадастаўлення дапамогі ад ЕС. Калі Беларусь дамовіцца з МВФ і ЕС сфармулюе свае ўмовы для прадастаўлення дапамогі, то макрафінансавая дапамога Мінску будзе неадкладна прадастаўлена. «Думаю, гэта гістарычная магчымасць пераламаць сітуацыю і надаць станоўчы імпульс нашым адносінам», — сказаў на заканчэнне Вархеі.

Раней паведамлялася, што ЕС гатовы выдзеліць Беларусі 60 млн еўра ў рамках пакета падтрымкі для краін «Усходняга партнёрства», піша БЕЛТА.

Калі Беларусь атрымае дапамогу ад МВФ?

Беларусь разлічвае на 900 млн долараў ад МВФ у рамках інструмента хуткага рэагавання. Перамовы з Фондам працягваюцца з сакавіка.

Хто яшчэ дапаможа Беларусі?

Беларусь папрасіла крэдыт у Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця (МБРР) тэрмінам на 11 гадоў. Краіна плануе прыцягнуць 90 млн еўра ў якасці пазыкі «тэрмінам на 11 гадоў для фінансавання мерапрыемстваў па экстраным рэагаванні на эпідэміялагічную сітуацыю». Аб гэтым сказана ў пастанове ўрада, апублікаваным у суботу 25 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праект пагаднення аб адпаведнай пазыцы ў якасці асновы для правядзення перамоў ухвалены. Іх правядзе Міністэрства аховы здароўя, якое і падпіша пагадненне ў выпадку дасягнення дамоўленасці, паведамляе belmir.by.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024