У хуткім часе паліва можа зноў падаражэць

|

Канцэрн “Белнафтахім” ініцыіруе павысіць кошты на нафтапрадукты з 1 ліпеня ў сярэднім на 3%. Прапанова выклікана цяжкім фінансавым становішчам беларускіх нафтапераапрацоўчых заводаў.

Мінае тэрмін пагашэння Беларуссю даўгоў за электраэнергію

|

Сёння, 27 чэрвеня, мінае тэрмін, калі Беларусь павінна згасіць запазычанасць перад расійскай кампаніяй «Інтэр РАО ЕЭС» за пастаўкі электраэнергіі ў краіну. Расійская кампанія мае намер спыніць пастаўкі электраэнергіі, калі Беларусь не згасіць доўг да сённяшняга вечара.

“Радыё Гродна” атрымала дзве ўзнагароды

|

“Тэлерадыёкампанія Гродна” прыняла актыўны ўдзел у чацвёртым спартыўна-творчым фестывалі “Па-за эфірам”. На мерапрыемстве сабраліся 13 каманд, каля 200 чалавек – прадстаўнікі тэлебачання і радыё ўсіх рэгіёнаў краіны. Акрамя спартыўных спаборніцтв, у рамках фестывалю былі падведзеныя вынікі творчай работы за год.

“Згода ды каханне” прайшлі побач

|

Гарадзенец выкраў у сваей жонкі тысячу даляраў.

 

Па інфармацыі Упраўлення Унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама, у міліцыю звярнулася 49-гадовая жыхарка горада Гродна, у якой 25 чэрвеня скралі тысячу даляраў.

Мытня будзе працаваць па-новаму

|

З 28 па 30 чэрвеня мытня будзе афармляць машыны прама на мяжы. Цяпер аўтамабілістам не трэба будзе ехаць на ўнутраныя пункты тэхнічнага абслугоўвання (ПТА). Гэта працэдура ўводзіцца для палягчэння сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, дзе ў апошнія тыдні ў дзесяткі разоў павялічыўся паток іншамарак. Ажыятаж выкліканы тым, што з першага ліпеня Беларусь пяройдзе на расійскія мыты на ўвоз аўтатэхнікі.

Журналіста Ігара Банцара пакаралі вялізным штрафам

|

Актывісту Саюзу палякаў у Беларусі прысудзілі штраф у 2 млн 100 тысяч рублёў (60 базавых велічыняў).

Судовы вырак Алесю Кіркевічу пакінулі без зменаў

Усе касацыйныя скаргі фігурантаў справы 19 снежня, якія разглядаліся сёння ў мінскім гарадскім судзе, былі адхіленыя.

Хлапцоў у Беларусі больш, чым дзяўчат

У апошнюю нядзелю чэрвеня па ўсёй Беларусі ладзіцца Дзень моладзі. З гэтай нагоды Белстат падрыхтаваў некаторыя лічбы, з якіх бачна, што нявест не хапае на вёсках, у краіне больш хлапцоў, а моладзь бярэ шлюб ва ўсё больш сталым узросце.

Андрэю Пачобуту просяць тры гады калоніі

|

Сёння працяг судовага паседжання над журналістам Андрэем Пачобутам. У судзе выступіў толькі пракурор, які папрасіў для журналіста 3 гады калоніі. Судовыя спрэчкі перанесеныя.

“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне

|

Аўтарскі праект Лявона Вольскага для Радыё Свабода “Песні праўды” распачаты ў мінулую весну, сёлета скончыўся выданнем дыска “Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны”.