Дамова аб зніжках выконваецца за ўласны кошт

Месяц таму, 17-га чэрвеня, адбылася дамова паміж некаторымі прадпрыемствамі і Гродзенскім гарвыканкамам, па якой прадпрыемствы ўзялі на сябе абавязкі знізіць кошты на асноўныя сацыяльна значныя тавары.  Днямі – «юбілей» дамовы. Якія ж зніжкі чакаюць гарадзенцаў у крамах?

Узброены налёт на начную краму ў Гродне

Міліцыя па гарачых слядах раскрыла злачынства і затрымала падазраваных.

Гродзенцы возьмуць удзел у VI Сустрэчах з Ромскай Культурай

|

Вядомы гродзенскі музычны тэатр «Рада» выступіць 17 ліпеня на штогадовым фестывалі ў польскім Супраслі.

Мінспорту – за адмену віз для замежнікаў

|

Міністэрства спорту і турызму Беларусі ў чарговы раз прапануе спрасціць візавы рэжым для турыстаў. З гэтай самай прапановай яно звярталася ў Савет Міністраў ужо два гады таму.

Хлапца з пратэзам рукі зноў затрымалі

Канстанцін, які па запэўніваннях сведкі пляскаў у лядкі падчас “маўклівай акцыі” ў мінулую сераду, маючы пратэз рукі, зноў быў затрыманы ўчора. Хлопца паднялі проста з лавы пасля таго, як акцыя скончылася.

У Залессі затаньчаць вясковыя танцы

У сядзібе Агінскага ў Залессі 24 ліпеня адбудзецца танцавальнае вясковае свята з элементамі гістарычнай стылізацыі, арганізаванае моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.

Латыскі нападнік будзе гуляць за гродзенскі ХК “Нёман

Нападнік зборнай Латвіі па хакеі Каспар Сауліеціс заключыў кантракт з гродзенскім “Нёманам”. Раней анансавалася, што латыскі хакеіст заключыць дамову з “Гомелем”.

Школьныя строі гродзенскага “Элоду” разыходзяцца як гарачыя піражкі

Гродзенская фірма “Элод” пашые сёлета школьнага адзення ў два разы больш, чым у мінулым годзе.

Жыхары Гродзеншчыны актыўна здаюць чарніцы

Сёлетні сезон багаты на чарніцы: у насельніцтва закупілі 230 тон ягады, што ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Да канца сезону Гродзенскі аблспажыўсаюз спадзяецца нарыхтаваць яшчэ 400 тон чарніц.

Чарговая “гарачая серада” у Гродна: удзельнікаў мала, ёсць затрыманні

|

Колькасць міліцыі і супрацоўнікаў КГБ у цэнтры горада і ў раёне аўтавакзала перавышала колькасць тых, хто прыйшоў на акцыю.