“Эколагі і штучная елка выконваюць сваю працу добра”. У Гродне падае попыт на жывыя елкі

|

Прадаваць навагоднія елкі ў Гродне пачнуць 21 снежня. Набыць дрэўцы можна будзе на тых самых месцах, што і летась, але цэннік на іх зменіцца. Пры гэтым у лясгасе адзначаюць, што з кожным годам гарадзенцы купляюць усё менш святочных дрэваў.

На Хануку ў сінагозе будуць спяваць хасідскі рэгі на беларускай мове

|

Святкаваць Хануку яўрэі сёлета пачнуць увечары 6 снежня. У Гродне ў Вялікай харальнай сінагозе адбудзецца традыцыйнае запальванне Ханукіі і канцэрт.

Вусы, лапы і хвост – вось мае дакументы. У Гродне жывёлы чакаюць гаспадароў на руінах дамоў

На месцы прыватнага сектара на Татарскай з’явілася сваё ўласнае “Прастаквашына”. Былыя жыхары пачалі новае жыццё ў шматпавярховіках, а іх хатнія выхаванцы засталіся па-за бортам. Тры сабакі і некалькі катоў ужо месяц чакаюць гаспадароў ля зруйнаваных дамоў.

Novabooks і Novacinema: відэарэпартаж з месца, дзе жывуць коміксы і круцяць “фільмы ў 360-D”

|

У межах цыклу пра цікавыя новыя месцы ў горадзе мы завіталі на другі паверх гандлёвага цэнтра Old City, дзе працуе першая ў Гродне крама коміксаў ды атракцыён Oculus Rift. Уласнікі крамы расказалі пра тое, як стварылі для гарадзенцаў арыгінальнае месца адпачынку.

Гарадзенскі нумар часопіса “Маладосць” цяпер даступны і ў інтэрнэце

|

Ліпеньскі нумар 2015 года быў амаль цалкам прысвечаны Гродна: у ім з’явіліся тэксты Андрэя Вашкевіча, Юрыя Гардзеева, Віктара Саяпіна і іншых гісторыкаў і краязнаўцаў, апавяданні Эміліі Комар ды творы іншых пачынаючых гарадзенскіх пісьменнікаў і паэтаў, а на вокладцы з’явіўся Жан Жылібер. Цяпер яго могуць прачытаць і тыя, хто прапусціў папяровую версію ў кіёсках.

Актывістаў аштрафавалі за ўшанаванне памяці паўстанцам 1863 года

|

У Свіслачы адзін за адным прайшлі разгляды дзвюх адміністрацыйных справаў супраць Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага, паведамляе Радыё Рацыя.  Суддзя Жана Салагубік прысудзіла ім па 10 базавых велічынь адміністрацыйнага штрафу паводле часткі 1, артыкула 23.34 адміністрацыйнага кодэксу: арганізайцыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Navi ў “Тапазе”, мюзікл у кірсе, Сільвановіч у кавярні. Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 5-6 снежня

|

У гэты ўікэнд гарадзецны могуць завітаць на дабрачынны мюзікл, стаць бліжэй да сучаснага тэатру, паслухаць беларускіх кандыдатаў на Еўрабачанне ці схадзіць на адну з дзвюх прэм’ер сезону ў Драмтэатры.

Другі TEDх[email protected] адбудзецца 12 снежня

|

12 снежня перад гарадзенскай публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой удзел у канферэнцыі ў стылі TED.

 

TEDx – лакальнае мерапрыемства, якое ўключаецца ў сусветную ідэю канферэнцыі TED. У Гародні падзея адбудзецца ўжо ў другі раз.

Апошні жыхар старых казармаў: як жыве былы бізнесмен, які стаў бамжом

Гарадзенец Валерый ужо трэці год бадзяецца па вуліцы. Раней у яго было месца на рынку, кватэра і некалькі машын. Віной такіх глабальных перамен стаў алкаголь. Менавіта ён пакінуў паспяховага бізнесмена і ўважлівага мужа ў адзіноце ў старой закінутай казарме.

Перагарэлі ці ўсё ж слабейшыя? “Нёман” буйна прайграў “Юнацтву”

|

Каманда Мілаша Голаня так і не прадэманстравала абяцаны хакей у матчы з “Юнацтавам”. Матч з самым прынцыповым супернікам апошняга часу скончыўся для гарадзенскай каманды буйной паразай.