Андрэй Саннікаў: “АЭС трэба, але не на Гродзеншчыне і не цяпер”

|

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты падчас пікету па зборы подпісаў адказваў на пытанні патэнцыйных выбаршчыкаў, якіх хвалявала ўсё – беларусізацыя, змены ў структуры ўлады, праблемы культуры, гісторыі і будучай Астравецкай АЭС.

На рэканструкцыю Наваградскага замку ўдалося сабраць толькі 100 мільёнаў рублёў

|

Збор сродкаў на рэканструкцыю замку ў Наваградку праз латарэю “Скарбніца” ініцыянавала Міністэрства культуры”. Грошы пойдуць на пачатак распрацоўкі праектнай дакументацыі.

 

Пенсіянер 10 гадзін прасядзеў у дрыгве

|

72-гадовы жыхар Скідзеля пайшоў вудзіць рыбу на Котру. На адваротным шляху рыбак трапіў у багну.

Жонка, не дачакаўшыся мужа ўвечары, выклікала міліцыю.

Праўнук Міхала Клеафаса Агінскага сёння ў Гродне

|

Канцэртная праграма з удзелам кампазітара і піяніста, праўнука М.К. Агінскага Іва Залускага (Вялікабрытанія) запланавана ў межах шостай Міжнароднай канферэнцыі “Адбіткі культурнай і дзяржаўнай дзейнасці князёў Агінскіх”.

Дом Казіміра Сваяка адноўлены ў роднай вёсцы паэта-святара

|

Экспазіцыя ў адрэстаўраванай сядзібе Стэповічаў у вёсцы Барані на Астравеччыне адкрылася ў мінулую суботу.

Гасцей сустракалі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Хаця галоўнага госця – прафесара Адама Мальдзіса можна прылічыць хутчэй да пазаштатных супрацоўнікаў бібліятэкі.

Зануссі прыедзе ў Гродна

|

Польскі рэжысёр прафесар Кшыштаф Зануссі прачытае лекцыю гродзенскім студэнтам 9 кастрычніка.

Гродзенскія маладыя “магічным” лічбам не вераць

|

Зарэгістраваць шлюб ў “магічную” нядзелю 10.10.10 у Гродна выказала жаданне адна пара. Адна заява на гэтую нядзелю пададзеная у ЗАГС па вуліцы Ажэшка.

Сцежка ў Зону адчужэння

|

На ўскрайку Гродна ўздоўж берага Ласасянкі месціцца мікрараён Фолюш. Для большасці гарадзенцаў ён найперш вядомы як месцазнаходжанне вайсковай часткі, пра нядаўнюю прысутнасць якой тут шмат чаго яшчэ нагадвае.

Калі ўсё кепска – знайдзі ворага

|

Чым больш напружанымі робяцца беларуска-расійскія адносіны, тым больш стойкім у мяне становіцца ўражанне, што ўся гэтая “халодная вайна” не больш, чым спектакль.

Задайце пытанне амерыканскаму школьніку!

| Без катэгорыі

Акцыю з такой назвай ладзіць партал nastaunik.info