У Гродне прачытаюць лекцыю пра спадчыну беларускага мысляра Ігната Абдзіраловіча
Лекцыю “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча” прачытае ў галерэі “Крыга” філосаф Павел Баркоўскі. Гэта будзе першая з пяці сустрэч, якія адбудуцца цягам снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах.

 
  
	         
  
	         
  
	         
  
	         
  
	         
  
	         
  
	         
  
	         
  
	        