Бургамістр польскага Аўгустова наведае Слонім

|

Турыстычны інфармацыйны цэнтр адкрыецца 14 лютага ў Слоніме ў былым будынку ДАІ. Гэта чарговы цэнтр, які будзе адкрыты ў Гродзенскай вобласці ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Камунікацыі без межаў – стварэнне трансгранічнай турыстычна-інфармацыйнай сеткі”.

Алесю Чобату патрэбная дапамога

|

Гродзенскі паэт і перакладчык, які апошнім часам жыў у Скідзелі, цалкам страціў зрок.

Распачалося галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

|

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар праводзіць конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэта якога – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Надвор’е бліжэйшых дзён: ад -12 º С уначы да +2 º С днём

|

З-за начных маразоў і блізкіх да 0 дзённых тэмператур на дарогах Гродзенскай вобласці да канца тыдня вялікая верагоднасць галалёдзіцы.

Данута Бічэль: “Трэба разбурыць муры!”

|

У мастацкай галерэі “Крыга” прайшла прэзентацыя зборніка вершаў вядомай гарадзенскай паэткі і перакладчыцы “Іду сцяжынаю да Бога”.

Святары і дактары пагавораць пра хваробы, ацаленне і міласэрнасць

|

Ініцыятарам  прымеркаванай да Сусветнага дня хворага сустрэчы ў Гродзенскім абласным клінічным шпіталі  стала Душпастырства службы аховы здароўя рымска-каталіцкай царквы.

Канкур у параднай форме

Абласныя спаборніцтвы па канкуры адбыліся на мінулых выходных на коннай базе “Прагрэс-Верцялішкі”. На спаборніцтвы трапіла карэспандэнтка “Твайго стылю”.

Akute ў Гродне падпявала ўся зала

Незвычайная, для кансерватыўнага ў музычным плане Гродна, сітуацыя: людзі ведалі тэксты ды актыўна падпявалі на канцэрце беларускамоўнага (!) індзі-гурта (!) з Магілёва (!).

Механізатар сапсаваў камбайны канкурэнтаў, каб стаць лепшым на жніве

|

Ён вельмі хацеў перамагчы ў зернеўборачнай кампаніі 2012 года, але разумеў, што на старэнькім камбайне не здолее дасягнуць вынікаў калег, што працуюць на імпартнай тэхніцы.

У Гродзенскім раёне ашалелі хатні кот і карова

|

Абодва выпадкі шаленства зарэгістраваны ў адзін дзень.