Сякера як сродак супраць храпу

|

Два ўдары абухом сякеры па галаве – такім чынам “вылячыў” сабутэльніка ад храпу жыхар Дзятлаўскага раёна.

Кшыштаф Занусі прачытае закрытыя лекцыі для гродзенскіх студэнтаў

|

У сусветна вядомага польскага рэжысёра запланавана 6 лекцый для студэнтаў спецыяльнасці славянская (польская) філалогія кафедры польскай філалогіі філфака ГрДзУ імя Янкі Купалы.

Гродзенскія памежнікі ўратавалі літоўскага рыбака

|

Учора памежны атрад Гродзенскай памежнай групы заўважыў на літоўскай частцы возера Кабеляй тонучага мужчыну.

Літоўскі рыбак, паспадзяваўшыся на начныя маразы, вырашыў падоўжыць сезон зімовай рыбалкі. Тонкі веснавы лёд памежнага возера не вытрымаў вагі мужчыны.

Польскія журналісты наведалі радзіму Чэслава Немэна

|

У Старых Васілішках разам з групай польскіх журналістаў пабываў на гэтым тыдні стрыечны брат Чэслава Немэна Рамуальд Выджыцкі са Шчэціна.

На Гродзеншчыну вяртаюцца птушкі з выраю

|

Паўсюль можна ўбачыць журавоў, чыбісаў, шпакоў. Вярнуліся кнігаўкі і жаўрукі, з’яўляюцца гусі. Тыдзень таму ў Гродне заўважылі сокала-пустальгу.

А сёння ў Падкрыжаках – першага бусла.

Сейм Літвы выступіў супраць будаўніцтва беларускай АЭС

|

У рэзалюцыі аб бяспецы запланаваных да будаўніцтва ў Літве і па суседству АЭС дэпутаты патрабуюць выканання Беларуссю і Расіяй міжнародных канвенцый, правядзення ў Літве публічных слуханняў па справе і двухбаковых кансультацый.

Гісторыя скрадзенага каня

|

Навучэнец аднаго з лідскіх ліцэяў скраў на ферме каня, каб пасля жывёлу прадаць і вярнуць тэрміновы доўг.

Сынкавіцкая царква “пастарэе” на 300 год?

|

Падчас рэстаўрацыі царквы-крэпасці ў Сынкавічах адкрыліся новыя факты яе гісторыі. Магчыма, храм, афіцыйны ўзрост якога 600 гадоў, быў узведзены на 300 гадоў раней.

Гродзенскі суд не задаволіў апеляцыю даверанай асобы Някляева

|

Гродзенскі абласны суд не задаволіў апеляцыю Алега Клінкова, які атрымаў штраф за супрацьдзеянне міліцыі. Сваёй віны Алег не прызнае, лічучы гэты прысуд палітычна матываваным.

Казка пра бабулю і ўнучку з трагічным канцом

|

У Шчучыне ўнучка зняла залатыя завушніцы ў сваёй бабулі проста з вушэй.