У Гродне рэзка пахаладала

|

Яшчэ ўчора днём паветра прагравалася да +28 ºС, а сёння апоўдні ў Гродне было толькі 14,4ºС.

Заўтра сіноптыкі абяцаюць +16…+18ºС і аранжавы ўзровень небяспекі.

Цягнік на пероне ў Гродне загарэўся з-за кароткага замыкання

|

Выратавальнікі высветлілі, што замыканне электраабсталявання адбылося ў высокавольтнай камеры кабіны машыніста прыгараднага дызель-цягніка.

Выстава маскоўскіх фатографаў адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Выстава “Понемногу обо всём” прадставіць творчасць фатографаў-аматараў Паўночна-Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы.

Гарадзенскія прадпрымальнікі ізноў страйкуюць

|

Сёння, 27 чэрвеня, дробныя прыватнікі ізноў не выйшлі на працу на гарадзенскія рынкі. Затое на рынку Цэнтральным можна пабачыць больш чым звычайна міліцыянтаў (у тым ліку ў штацкім) і супрацоўнікаў рынку з бэйджамі.

Тэрмін капрамонту 2 дамоў у Гродне павялічыўся ў 5 разоў, а кошт – на 77%

|

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праверыў, як ідзе капітальны рамонт жылфонду і выявіў шматлікія парушэнні.

Памежнае супрацьстаянне: “Нёман” мацней за “Ягелонiю”

|

Сёння футбалісты “Нёмана” на родным стадыёне перамаглі польскі клуб “Ягелонiя” з Беластока. Нагадаем, паміж клубамі ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час двух таварыскіх матчаў.

У Гродне гарэў цягнік

Увечары 26 чэрвеня на першым пероне гарадзенскага чыгуначага вакзала гарэў прыгарадны поезд. Хаця полымя бачна не было, густы дым спавіў кабіну машыніста. На месца прыехалі пажарныя.

У Гродне ізноў знішчаюць дрэвы

|

Сёння ў першай палове дня цяжкая тэхніка з’явілася ў двары дома № 8 па праспекце Касманаўтаў. Рабочыя пачалі актыўна знішчаць своеасаблівы міні-парк, што месціцца тут, і ўжо паспелі спілаваць некалькі высокіх дрэваў, пакуль узрушаныя жыхары дома не выбеглі ў двор.

Расія размесціць сваю авіябазу ў Лідзе

|

На лідскім аэрадроме ёсць усё неабходнае для функцыянавання авіябазы, будаваць нічога не спатрэбіцца. Ужо сёлета на базе размесцяцца мадыфікаваныя вынішчальнікі Су-27СМ3.

Афрыканская чума свіней змяніла жыццё Іўеўскага раёна

|

Па дадзеных, якія мы атрымалі ад тутэйшых, абстаноўка ў раёне нечым нагадвае часы калектывізацыі. У навакольных вёсках і ў райцэнтры гаспадары, не чакаючы візіту ветэрынарных службаў, ліквідуюць свіней, якіх гадавалі на ўласных падворках.