Байк-фэст пад Лідай

|

Аматары матораў, музыкі ды розных прыгодаў збяруцца 28-30 жніўня на Трэцім Лідскім байк-фэсце. У праграме імпрэзы – мотапарад па горадзе, выступы рок-гуртоў, спабор самапалаў ды … “халяўная каша”.

Блізка 70-годдзе крывавай даты

|

Праз тыдзень у свеце будуць адзначацца угодкі адной з самых трагічных датаў у гісторыі чалавецтва – 1 верасня 1939 г. распачалася Другая Сусветная вайна. У Гродне гадавіна рызыкуе прайсці незаўважанай.

“Блюз Вясна” ад Віктара Шалкевіча

|

Вядомы гарадзенскі бард і актор выдаў кнігу сваіх песняў і вершаў “Блюз Вясна”. Да выдання прыкладаецца дыск “Правінцыя”.

Антыядзерны Дзень Дзеянняў на Астравеччыне

|

Маштабную антыядзерную акцыю на месцы будучага будаўніцтва беларускай АЭС правялі ўчора беларускія і расійскія эколагі і анархісты.

Прыцягнуць увагу да тых, хто ў бядзе

|

Такую мэту мае акцыя “Малюем веды”, якая адбудзецца 30 жніўня ў гарадзенскім парку імя Жылібера.

“Антымат” у нас не лепшы

|

Прадстаўленыя гарадзенскімі студэнтамі на расійскі конкурс “Антимат – борьба с нецензурной бранью” плакаты журы ў ліку лепшых не адзначыла.

Розныя вынікі гарадзенскіх «Нёманаў»

|

Хакеісты выйгралі, футбалісты згулялі ўнічыю, а валейбалісткі прайгралі. Такія вынікі прынеслі мінулыя выходныя тром гарадзенскім «Нёманам».

Сяргей Гурэнка ачоліў мінскае “Дынама”

|

Самы тытулаваны ў футбольным свеце гарадзенец Сяргей Гурэнка ачоліў сёння мінскае “Дынама”. Кар’ера Сяргея распачалася яшчэ 20 год таму. Яго першай камандай быў гарадзенскі “Хімік”, які гуляў тады ў другой лізе чэмпіянату СССР.

Вена – сталіца «Усходняй Краіны»

| Без катэгорыі

У пачатку ліпеня ў Вене адбылася чарговая Генеральная Асамблея European Youth Press, на якой мне ўжо ў другі раз выпала прадстаўляць «Цэнтр «Трэці сектар».

Вучні атрымаюць свой Кодэкс

|

У Кодэксе аб адукацыі, які рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў першым чытанні, плануецца замацаваць канкрэтны пералік прычын адлічэння з адукацыйных устаноў, увясці паняцце «дысцыплінарны ўчынак» і адмяніць аплату за паўторную здачу экзаменаў.