Віктар Саяпін прэзентаваў кнігу пра завод “Радыёпрыбор”

|

24 красавіка ў актавай залі інстытута “Гроднаграмадзянпраект” адбылася сустрэча ветэранаў завода “Радыёпрыбор”, на якой гарадзенскі краязнаўца, адзін з колішніх супрацоўнікаў прадпрыемства, прэзентаваў сваю кнігу “Фабрыка ровараў “Niemen” – завод “Радыёпрыбор”.

Замерз да смерці па дарозе дамоў

|

Знойдзена цела навучэнца Ашмянскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага коледжа, які знік яшчэ 9 студзеня, піша http://kraj.by .

“Лялькі над Нёманам” у Гродне. Колькасць квіткоў абмежаваная

|

23 красавіка распачаўся продаж квіткоў на I Міжнародны фестываль  лялечных тэатраў “Лялькі над Нёманам”, які пройдзе ў Гродне 10-13 мая.

У першым гарадзенскім паэтычным слэме перамог Валера Руселік

“Літаратурны рынг” ва ўтульным дворыку ля галерэі “Крыга” сабраў шмат гарадзенцаў розных узростаў. Нягледзячы на адчувальны холад, большасць дачакалася канца выступаў і ўзяла ўдзел у галасаванні.

Увага! Лекцыя Фелікса Акермана пераносіцца ў другі раз

|

Лекцыя Фелікса Акермана “Мульцікультуралізм у Беларусі?” адбудзецца ў офісе Цэнтра “Трэці сектар” (вул. Будзёнага 48а-63), а не ў бары “Куба”, як паведамлялася раней. Дзень і час застаюцца тыя ж: 25 красавіка, 17.00

Коматава мог напаткаць лёс Хатыні

|

Публікуем вялікі тэкст дасланы ў рэдакцыю адным з нашых чытачоў. У ім расказваецца гісторыя, што адбылася ў в. Коматава ў 1944 годзе. Да ліста прыкладзены стары фотаздымак. Можа, хто-небудзь з нашых чытачоў зможа дапамагчы ідэнтыфікаваць некаторых асоб?

Вайскоўцы NATO будуць сёння лётаць над Гродна

|

Польскія вайскоўцы ў сераду і чацвер будуць лётаць над паўночна-заходняй часткай Беларусі, Расіі і над Калінінградам у межах назіральніцкай місіі. Для гэтай задачы яны пазычылі ва ўкраінцаў самалёт Ан-30Б.

У “Дзень Зямлі-2013” наводзілі парадак на возеры Белым

|

Акцыя “Просіць дапамогі Зямля” прайшла 22 красавіка ў рамках Тыдня ўстойлівага развіцця – 2013.

У экалагічным мерапрыемстве па ўборцы ўзбярэжжа вадаёма на тэрыторыі Азёрскага і Парэцкага сельсавета прынялі ўдзел валанцёры, студэнты і школьнікі.

Мацей Свішэўскі прадставіць у Гродне 2 выставы адначасова

|

Персанальныя выставы вядомага польскага мастака, прафесара Мацея Свішэўскага, адкрыюцца 25 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і ў выставачнай зале.

У Воранаўскім раёне загінуў мужчына, які заснуў з цыгарэтай на сухой траве

|

Брыгадыр саўгасу ўбачыў, што паміж вёскай Пераганцы і цялятнікам гарыць трава.