Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі супраць гандлю людзьмі

Трэнінг па стварэнню сацыяльных ролікаў праводзіў 19-22 лютага ў Гродне рэжысёр Андрэй Палупанаў з Мінскай майстэрні сацыяльнага кіно. За тры дні ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі этапамі кінавытворчасці: ад стварэння сцэнарыя і здымкаў да мантажа і агучкі фільма. За гэты час яны паспрабавалі сябе ў якасці аператараў, акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і саўнд-рэдактараў. Вынікам працы сталі тры сацыяльныя ролікі на тэму супрацьдзеяння гандлю людзьмі. 

У Гродне арганізавалі беларускамоўны буккросінг

|

Гарадзенскія ініцыятывы Гродзенскі Зялёны партал і Мова Нанова абвяшчаюць пачатак экалагічна-асветніцкай акцыі па кнігаабмене беларускамоўнымі выданнямі. Пра гэта арганізатары распавялі на чарговых занятках гарадзенскай Мовы Нанова, прысвечаным Дню роднай мовы.

Творчы марафон «Культ-пра-Свет» запрашае расказаць пра спадчыну малой радзімы і выйграць прыз

|

Конкурс «Культ-пра-Свет» дае магчымасць усім зацікаўленым прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну сваёй роднай мясцовасці як унікальны феномен «жывой гісторыі». Удзельнікі могуць даслаць нарыс, эсэ, твор выяўленчага мастацтва ці дызайну, фота- або відэаматэрыял. Пераможцаў чакаюць прызы.

У “Райскай даліне” на Гарадзеншчыне ствараюць цэнтр для навучання фермераў

У Гродзенскім раёне будзе створаны адукацыйны цэнтр для фермераў, які навучыць працаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрасаюза, піша “СБ-Беларусь сегодня”. Ідэя стварэння сучаснага аграпрамысловага парку, абсталяванага па апошнім слове тэхнікі, для навучання работнікаў сельскагаспадарчай галіны Беларусі ўзнікла яшчэ ў 2007 годзе. Тады з гэтай прапановай выступіла дэлегацыя ААН па прамысловым развіцці.

 

Баявік ДНР з Гродна: “Калі ў Беларусі адбудзецца Майдан, я залью крывёй усю зямлю”

|

“Радыё Свабода” пагутарыла з двума беларускімі байцамі арміі так званай “ДНР” — Віталём Лешчуком і Аляксеем Фокавым. Другі з іх – гарадзенец. І яго словы пужаюць.

Фотафакт: першая сёлетняя тройня выпісана з роддома і паехала дадому

|

Першая гарадзенская тройня 2016 года нарадзілася ў сям’і Вольгі і Андрэя Варабей 6 лютага. Абодва  хлопчыкі і дзяўчынка адчувалі сябе добра і кожны з немаўлят меў пры нараджэнні вагу большую за два кілаграмы. Зараз дзеткі падраслі, набралі вагу да  двух з половай кілаграм і выпісаны дадому.  

Пры пажары ў інтэрнаце на Горкага эвакуіравалі каля 100 чалавек

|

Каля 100 чалавек эвакуіравалі ў навучальным інтэрнаце па вуліцы Горкага. Задымленне пачалося 23 лютага каля 14.30 на другім паверсе ў метадычным кабінэце. Паводле папярэдняй версіі, агучанай пажарнымі, хутчэй за ўсё загарэлася праводка.

У гродзенскім універсітэце могуць пачаць выкладаць літоўскую мову

|

У рамках умацавання супрацоўніцтва дзвюх краін у Гродна прыбылі члены літоўскага сейма і прадстаўнікі Літоўскага адукацыйнага ўніверсітэта, піша grodno.in.

Польскія артысты станцавалі ў Гродне гісторыі, што нікому раней не расказвалі

|

Пастаноўку “Гісторыі, якія мы ніколі не расказвалі” паказалі 22 лютага ў абласным драматычным тэатры. Гэты выступ артыстаў Люблінскага тэатра танца – частка праекта, скіраваная на знаёмства гледачоў Беларусі, Украіны, Грузіі і Азербайджана з сучасным польскім танцам.

Лідары “Гавары праўду” сустрэнуцца з гарадзенцамі, каб абмеркаваць рост тарыфаў на ЖКГ

|

25 лютага грамадзянская кампанія “Гавары праўду” адзначае шэсць год існавання. У гэты дзень, у 18.00, яе лідары Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч прыедуць у Гродна как сустрэцца з мясцовымі актывістамі і простымі гараджанамі, якіх хвалюе стан спраў у дзяржаве.